Заі́р Іса́кавіч Азгу́р (, в. Маўчаны Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у складзе в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці — , ) — беларускі скульптар. Народны мастак БССР (1944).

Біяграфія Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут 1925 годзе, вучыўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Будучы студэнтам, жыў у Янкі Купалы і Якуба Коласа20 нечаканых фактаў пра Заіра Азгура. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Працягнуў адукацыю ў Кіеўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце (1928—1929) і Тбіліскай акадэміі мастацтваў. Першыя яго творы з’явіліся на справаздачнай выставе Віцебскага мастацкага тэхнікума ў 1924 г. У наступным годзе ён удзельнічаў у I Усебеларускай выстаўцы. У 1930 г. скульптар вярнуўся на радзіму і ўключыўся ў мастацкае жыццё Менска.

3 першых дзён вайны ўдзельнічаў у выпуску антыфашысцкіх улётак, супрацоўнічаў з франтавым друкам, ілюстраваў газету «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942—1944 гг. 3аір Азгур у Маскве, пры Цэнтральным штабе партызанскага руху. У 1945 годзе ажаніўся з Галінай Гарэлавай, дачкой акадэміка Г. М. Гарэлава. Правадзейны член член Акадэміі мастацтваў СССРт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (1958).

Заір Азгур — цэнтральная фігура ў беларускай пасляваеннай пластыцы. У 1950-1970-я гг. працаваў над манументальнай скульптурай. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1967 і з 1971). З 1980 года кіраўнік Майстэрні скульптуры АМ СССР у Мінску.

Памёр 18 лютага 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць Заір Азгур працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры, прыхільнік строгай рэалістычнай формы.

У даваеннай творчасці 3. Азгура заўважныя два падыходы: станковыя партрэты з натуры, што вымагаюць разумення ўнутранай сутнасці мадэлі, вылучаюцца шырокай, вольнай лепкай, і рэгламентаваныя канонамі рэпрэзентатыўныя выявы. У канны 1920-х—30-я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сутнасці гістарычнай асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р. Тагора.

Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.

Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Ф. Р. Маркаву ў Маладзечне, Ф. Багушэвічу ў Жупранах, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (І. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967). Сярод яго твораў быў і помнік І. Сталіну.

Напісаў мемуары «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца…» (Кн. 1—2, 1977—1983), шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.

Узнагароды

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939) Ордэн Чырвонай Зоркі (1943) Народны мастак БССР (1944) Народны мастак СССР Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1949) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені (1948) Сталінская прэмія другой ступені (1946; 1948) Ордэн Леніна (1955, 1958) Срэбраны медаль Сусветнай выстаўкі ў Бруселі (1958) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971) Герой Сацыялістычнай Працы (1978) Ордэн Дружбы народаў (1978) Медаль «Ветэран працы» (1982) Медаль Францыска Скарыны (1992)

Памяць Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.

Імя З. І. Азгура носіць адна з вуліц Мінска. 18 лютага 2000 года на вуліцы Азгура ў Мінску адкрыты Мемарыяльны музей З. І. Азгура мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984 годзе па праекце архітэктара В. М. Аладава. Мемарыяльная дошка ў памяць аб скульптара ўстаноўлена ў горадзе Мінску на фасадзе дома № 13 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў З. І. Азгур/ 158-azgur-zair-isaakovich.html Азгур Заір Ісакавіч — беларускі савецкі скульптар . Мемарыяльная дошкаМемарыяльная дошка Заіру Азгуру на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім вучыўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3). Імя З. І. Азгура носяць 1-я сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно. У 2008 годзе НБРБ выпусціў памятную манету ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Азгура.

Літаратура

Петэрсон Э. А. Азгур Заір Ісакавіч //

Спасылкі

Сайт «Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура» Завадская И. Немузейные ценности // Беларусь сегодня, 2015, 14 февраля Заір Ісакавіч Азгур у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Асобы на манетах