Георгій Аляксандравіч Суджа́еў (,  — Праект «Помним») — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Астрахань. У 1941 годзе скончыў Саратаўскі медыцынскі інстытутЗдравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2019 год / сост. А. М. Городович, В. Л. Сысоева. — Минск: РНМБ, 2019.. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1945—1947 гадах працаваў старшым інспектарам па дэзінфекцыйнай справе Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1947—1950 гадах — начальнікам санітарна-эпідэмічнага атрада Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, у 1950—1960 гадах — галоўным урачом санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Сталінскага (Заводскага) раёна Мінска. У 1961—1969 гадах займаў пасаду загадчыка аддзелам дзіцячых інфекцый Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і гігіены. У 1971—1985 гадах — бактэрыёлаг асабліва небяспечных інфекцый Беларускай рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі.

Памёр 27 лютага 2004 года. Пахавана на могілках «Калодзішчы».

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па эпідэміялогіі, мікрабіялогіі асабліва небяспечных хвароб жывёлы і чалавека.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны .

Літаратура

Руководители санитарно-эпидемиологическойслужбы Республики Беларусь / Мелешко, Л. С., Филонов, В. П. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — С. 60—61. — 302, с.; 25 см. — ISBN 985-458-052-0/

Спасылкі Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2009 год / Сост. Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. — Мн.: Музей гісторыі медыцыны Беларусі, РНМБ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, 2009. — С. 122—123. — 172 с. Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2019 год / Сост. А. М. Городович, В. Л. Сысоева. — Минск: РНМБ, 2019. — С. 45. — 56 с.]

Катэгорыя:Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках Катэгорыя:Выпускнікі БДМУ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі