«Адве́чная пе́сня» — лялечны спектакль, пастаўлены ў 2004 годзе рэжысёрам Аляксеем Ляляўскім у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы.

Апісанне Пастаўлены спачатку як дыпломная праца студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў, спектакль быў неўзабаве перанесены на сцэну Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, але граўся часцей не на роднай пляцоўцы, а на замежных фестывалях. Неаднаразова паказваўся ў Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Швейцарыі, Расіі, Харватыі, Бельгіі і іншых краінах. На вялікай сцэне тэатру з’явіўся ў студзені 2011 года.

Наватарскі, насычаны як сучаснымі алюзіямі, так і гістарычнымі экскурсамі спектакль. У адрозненне ад драматычнай пастаноўкі паэмы, у якой услед за аўтарам паказваецца жыццё Селяніна ў дарэвалюцыйнай вясковай рэчаіснасці, прасякнутай міфалагічнымі ўяўленнямі і каляндарна-абрадавымі рытуаламі, А. Ляляўскі смела пераносіць дзеянне твора ў савецкую эпоху, цалкам адмаўляецца ад міфалагічнай вобразнасці і фальклорнага арнаменту на сцэне, пакідаючы яе толькі ў гукавым суправаджэнні (этнатрыё «Троіца»).

Водгукі

Узнагароды Гран-пры XII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа» (2007, Брэст) Прыз за найлепшую рэжысуру, міжнародны форум PIF (Заграб)

Спасылкі «Адвечная песня» на вялікай сцэне Тэатра лялек (фотарэпартаж) на сайце «Будзьма беларусамі!»

Катэгорыя:Спектаклі Беларусі Катэгорыя:Творы 2004 года Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:2004 год у Мінску Катэгорыя:Лялечныя спектаклі