Парламенцкія выбары ў Сірыі для абрання членаў Народнага савета Сірыі адбыліся 19 ліпеня 2020 года, хоць павінны былі прайсці яшчэ 13 красавіка 2020 года. Аднак 14 сакавіка яны былі перанесены на 20 мая з-за сусветнай пандэміі караравіруснай інфекцыі COVID-19Syria elections postponed over coronavirus. 7 мая было вырашана адкласці выбары на яшчэ больш позні тэрмін да 19 ліпеняFor 2nd Time, Syrian Elections Delayed Over Coronavirus.

Абвяшчэнне вынікаў было адкладзена, так як давялося паўторна правесці пералік у 5 з больш чым 7000 выбарчых акругаў. Галасаванне прайшло на 70% тэрыторыі Сірыі, дзе захоўваўся кантроль урадавых сіл.

Яўка выбаршчыкаў па ўсёй краіне склала 6 224 687 грамадзян, то ёсць 33,17%. Зніжэнне яўкі выбаршчыкаў сірыйскі ўрад звязаў з пандэміяй COVID-19 у СірыіDecrease in participation in People’s Assembly elections due to coronavirus, presence of Syrians abroad. Назіральнікі пагадзіліся з тым, што смяротная пандэмія значна паўплывала на яўку выбаршчыкаў, але дадалі, што гэтаму таксама паспрыялі тэракты ў дзень выбараў, беднасць у ваенны час і няўпэўненасць у здольнасці парламента пакласці канец крызысу, які ахапіў Сірыю з пачатку грамадзянскай вайны ў краінеSyrian Parliament Elections: Modest Turnout, Lack of Confidence.

Праўрадавы блок партый «Нацыянальны прагрэсіўны фронт» і яго саюзнікі атрымалі 177 месцаў з 250Ruling Baath party wins Syria parliamentary elections.

Гл. таксама Прэзідэнцкія выбары ў Сірыі (2021)

Катэгорыя:Выбары 2020 года Катэгорыя:Ліпень 2020 года Катэгорыя:Парламенцкія выбары ў Сірыі Катэгорыя:2020 год у Сірыі Катэгорыя:Падзеі 19 ліпеня