Валерый Багавеевіч Садыкаў (, Казань — 9 сакавіка 2015, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1966 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у Валгаградграмадзянпраекце. З 1971 года — старшы архітэктар, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Жыў у Мінску.

Творчасць Удзельнічаў у праектаванні Музея абароны і панарамы Сталінградскай бітвы ў Валгаградзе (1971).

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: фізкультурна-аздараўленчы камбінат у парку па вул. Матусевіча (1975), стадыён «Трактар» (1980), 16-павярховы жылы дом з прадуктовым магазінам па вул. Енісейскай, інжынерна-лабараторны корпус па вул. Трасцянецкай (1985), інтэрнат для інвалідаў і састарэлых у Дражні (1986) у Мінску.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя