Барыс Васільевіч Карасёў (; нар. ) — вучоны ў галіне гідраўлікі, кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся на станцыі БезабразаваПоздравляем первого декана факультета гидромелиорации Бориса Васильевича Карасёва с 90-летием (зараз Ракша, Маршанскі раён Тамбоўскай вобласці Расіі). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў Пінск, а з яе пачаткам эвакуіравалася ў Маршанск, дзе Барыс Васільевіч скончыў васьмігадовую школу і шафёрскія курсы. У маі 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса і Запарожжа. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе паступіў у Харкаўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут, які скончыў у 1952 годзе і застаўся працаваць у ім. У 1954 годзе паступіў у аспірантуру і ў 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара Г. Ф. Праскурава. З 1958 года Б. В. Карасёў у Мінскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі на пасадзе дацэнта, у 1962—1968 гадах — загадчыка кафедры гідраўлікі і цеплатэхнікі і адначасова (29.12.1961 — 17.06.1968Агроэнергетический факультет. История ) — дэкан факультэта электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1968 года Б. В. Карасёў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (сучасны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). У 1969—1970 гадах займаў пасаду дэкана будаўнічага факультэта, у 1971—1976 гадах — дэкана факультэта гідрамеліярацыі, у 1976—1982 — дэкана факультэта водазабеспячэння і каналізацыі. З 1985 года прафесар кафедры водазабеспячэння, водаадвядзення і гідратэхнічных збудаванняў.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па гідраўліцы, водазабеспячэнні, каналізацыі і падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.
Сярод апублікаванага: Основы гидравлики, гидравлические машины и сельскохозяйственное водоснабжение. — Мн., 1965. (Разам з В. І. Дзячовым.) Насосы и насосные станции: Учебник для экон. вузов по спец. 1209 «Водоснабжение и канализация», 1217 «Рац. использ. вод. ресурсов и обезвреживание промстоков». — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 285 с. Гидравлика, основы сельскохозяйственного водоснабжения и канализации: Учеб. пособие для вузов по спец. 1205 «С.-х. стр-во». — Минск: Вышэйшая школа, 1983. — 285 с. Насосные и воздуходувные станции. — Мн., 1990.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За абарону Сталінграда» Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За працоўныя заслугі» Шэраг юбілейных узнагарод, у тым ліку Ганаровы знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы»
Літаратура
Спасылкі Поздравляем первого декана факультета гидромелиорации Бориса Васильевича Карасёва с 90-летием // Наша газета, 1 (128) март 2015 // БрДТУ Давайте вспомним // Наша газета, 3 (139) март 2016 // БрДТУ Агроэнергетический факультет. История. // Сайт БДАТУ
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДАТУ Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Дэканы факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ Катэгорыя:Дэканы будаўнічага факультэта БрДТУ Катэгорыя:Дэканы аграэнергетычнага факультэта БДАТУ