«Folklore» — восьмы студыйны альбом амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт, нечакана выпушчаны 24 ліпеня 2020 пад лэйблам «Republic». Альбом быў запісаны спявачкай ва ўмовах самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19 з дапамогай Аарана Дэснера і Джэк Антонафа. Пласцінка стала сюрпрызам для фанатаў: Тэйлар анансаваны яе ўсяго за некалькі гадзін да выхаду. У адрозненне ад поп-гучання папярэдніх рэлізаў Свіфт, «Folklore» выкананы ў альтэрнатыўным стылі, з элемента індзі-фолку, электра-фолку і кантры. Сярод інтсрументаў пераважаюць фартэпіяна і гітары.

Стандартная версія пласцінкі ўключае ў сябе 16 трэкаў, сярод якіх калабарацыя з гуртом «Bon Iver». За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў з часоў папярэдняга альбома артысткі «Lover». «Folklore» дэбютаваў на першым радку чарта «Billboard 200» і ўзначаліў чарты Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі. У падтрымку альбома адразу быў выпушчаны лід-сінгл «Cardigan». На альтэрнатыўнае радыё ў якасці сінгла была адпраўлена песня «Exile», а на кантры-пляцоўкі — «Betty».

Пласцінка атрымала адны з найлепшых водгукаў музычнай крытыкі за ўсю кар’еру артысткі.

Стварэнне і рэліз

23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore». Пласцінка была створаная на самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19. Тэйлар дыстанцыйна працавала разам з Ааранам Дэснерам з амерыканскага рок-гурта The National, Джэкам Антонафым і калектывам «Bon Iver», які таксама з’явіўся на адной з кампазіцый у альбомеhttps://www.independent.co.uk/arts-entertainment/music/news/taylor-swift-folklore-new-album-stream-release-date-tracklist-listen-a9634261.htmlhttps://www.instagram.com/p/CC-9usjDzUw/. Пласцінка вельмі адрозніваецца ад папярэдняй творчасці спявачкі: трэкі запісаныя ў жанры альтэрнатывы і маюць павольная гучанне, а іх лірыка кранаецца не толькі асабістых перажыванняў Тэйлар, але і гісторый, якія яна прыдумала.

Стандартнае выданне альбома складаецца з 16 трэкаў. Фізічная дэлюкс-версія ўключае адзін бонус-трэк «The Lakes»; рэліз гэтай песні адбыўся асобна, 18 жніўня. Усяго налічваецца восем дэлюкс-выданняў, кожнае з унікальным напаўненнем. Акрамя іх — 8 розных вінілаў, якія былі даступныя толькі на працягу тыдня. Усе фізічныя носьбіты адлічаюцца рознымі варыянтамі афармлення вокладак. Для кожнага з іх падабраныя унікальныя чорна-белыя фатаграфіі. Акрамя таго, у кожнага дыска ёсць свая ўласная назва: «у дрэвах», «у пустазеллях», «сустракай мяне за гандлёвым цэнтрам», «скрадзеныя калыханкі», «Бэці ў садзе», «хованкі», «бяжы, як вада» і «таемныя сустрэчы». Пазней Тэйлар патлумачыла, што ў яе прадстаўленні ўсе песні альбома складаюцца ў часткі ў залежнасці ад таго, як яны падыходзяць адна адной па тэме. 21 жніўня Свіфт выпусціла першую частку «Folklore» — «уцёкі ад рэчаіснасці». Яна ўключае ў сябе песні «The Lakes», «Seven», «Epiphany», «Cardigan», «Mirrorball» і «Exile». Праз тры дні выйшла частка «бяссонныя ночы». Яна складаецца з трэкаў «Exile», «Hoax», «My Tears Ricochet», «Illicit Affairs», «This Is Me Trying» і «Mad Woman». Трэцяя частка «вясковая хатка» з песнямі «The Last Great American Dynasty», «August», «The 1», «Seven», «Peace» і «Betty» з’явілася 27 жніўня. А заключная чацвёртая «я з’явіўся на тваёй вечарыне» выйшла 21 верасня; у трэкліст трапілі «Betty», «The 1», «Mirrorball», «The Last Great American Dynasty», «Invisible String» и «Cardigan».

Ааран Дэснер распавёў пра працу над альбомам:

На ўсе песні з «Folklore» былі створаны лірык-відэа. У дзень прэм’еры альбома таксама адбыўся рэліз відэакліпа на трэк «Cardigan», які стаў лід-сінглам з пласцінкі. Рэжысёрам выступіла сама спявачка.

«Folklore» спалучае новыя для Свіфт музычныя жанры і кірункі. Сярод іх: альтэрнатыўны рок, індзі-фолк, электра-фолк і чэймбер-поп з элементамі элетроннай музыкі, дрым-поп і кантры. Пры гэтым пласціна цалкам пазбаўленая чыстых поп-песень, што адзначае адыход Свіфт ад асноўнага гучання яе папярэдніх рэлізаў. Альбом запісаны ў стылі даўнтэмпа, якія характарызуецца «прыземленым» гучаннем музыкі, лоў-фай элементамі і элегантныя мелодыямі, якія надаюць традыцыйнаму прадакшну больш сучасны выгляд. Усе трэкі пабудаваны вакол амаль неакласічнага, мяккага і гучнага фартэпіяна, гітарных перабораў і ірваных футурыстычных электронных глітч-рытмаў.

Фотаздымкі, знятыя для альбома фатографам Бэт Гарабрант характарызуюцца рознымі адценнямі шэрага і чорна-белай стылістыкай. Свіфт для сваёй фотасесіі сама рабіла прычоскі і макіяж. Лічбавая вокладка паказвае Свіфт у затуманеным ранішнім лесе. Спявачка стаіць у адзіноце, апранутая у доўгую клецістую куртку па-над белай сукенкай, і глядзіць у лясную далеч. На заднім боку вокладкі яна стаіць, адвярнуўшыся ад камеры, апранутая ў распушчаную джынсавую куртку з падшэўкай з фланэлевай тканіны на спіне і белую карункавую сукенку з дзвюма свабоднымі плеценымі прычоскамі-пучкамі, размешчанымі ніжэй яе патыліцы, як у лялькі фірмы American Girl. Такая эстэтыка звязана з арыентаванасцю альбома на фальклор, вусную народную творчасць і яднанне з прыродай.

Крытычныя водгукі Альбом атрымаў станоўчыя водгукі ад музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў. Многія каментатары назвалі яго найлепшай работай у каталогу Тэйлар Свіфт. Ён атрымаў 89 са 100 балаў на інтэрнэт-агрэгатары Metacritic, што паказвае на «ўсеагульнае прызнанне»; на той момант гэта была найвышэйшая ацэнка, калі-небудзь атрыманая дыскамі спявачкі.

У Rolling Stone «Folklore» назвалі «самым лепшым альбомам Свіфт на дадзены момант» і «дэбютным альбомам цалкам новай Свіфт», у якім яе «апавядальная сфера адкрылася з шырокім спектрам персанажаў для семнаццаці песень без прахадных элементаў». Часопіс рэзюмаваў, што Свіфт «прыдумала мноства персанажаў для таго, каб захаваць сваю кампанію ў альбоме», дзе «ўступленне ў іх жыццё раскрывае яе глыбокі досціп і спачуванне».

BBC вызначылі «Folklore» як «індзі-альбом Свіфт», які ўяўляе сабой «багаты пласт меланхоліі, ідэальна спалучаецца з часам».

The Daily Telegraph вызначыў «Folklore» як «вытанчаную калекцыю з 16 даўнтэмпа-песень пра каханне, страты, памяць, мары, сяброўства і нашу нязменную патрэбу ў чалавечай сувязі», якія ўмацоўваюць «статус Свіфт як сур’ёзнага аўтара-выканаўцы песень».

Апісваючы альбом, як «свежы, дальнабачны і, самае галоўнае, сумленны», у NME выказалі меркаванне, што «глянцавая прадукцыя Свіфт, створаная на працягу апошніх пяці гадоў, была адкінута на карысць больш простых, мяккіх мелодый і задуменнай інструментоўкі», і дадала, што Тэйлар «стварыла цудоўную пласцінку, напоўненую сучаснымі фолк-песнямі».

The Guardian напісалі, што «эмацыйная вастрыня Свіфт ніколі не была больш упэўненай», чым у «Folklore», і пазначылі альбом, як «найбольш сувязны запіс з часоў яе кантры-альбомаў», а таксама як яе «самы эксперыментальны запіс».

Billboard высока ацаніў альбом Свіфт, сказаўшы, што ён дэманструе «маштаб і глыбіню яе мастацкага майстэрства», «праект, створаны ў ізаляцыі, выяўляе, што Свіфт ўкладвае кожны элемент сваёй цяперашняй псіхікі сярод недасканалай рэальнасці ў напісанне песень. Нам пашанцавала, што яна таксама вырашыла падзяліцца гэтым з намі». Часопіс дадаў таксама заявіў, што «Invisible String» — «гэта адна з самых лепшых песень, калі-небудзь напісаных Свіфт».

Газета The Sydney Morning Herald апісала альбом, як «праніклівы, прыглушаны раман, які раскрывае ўсё больш чараўніцтва пры кожным новым праслухоўванні», і пракаментавала, што «як першы альбом яе ўжо трыццацігадовага ўзросту, ён як раз паказвае, што Свіфт цвёрда ўсталёўвае межы як для сябе, так і для сваёй аўдыторыі — яна больш сталая і разважлівая, чым калі-небудзь».

The Independent пахваліла нетрадыцыйнасць альбома, заявіўшы, што «тут няма поп-хітоў, толькі вытанчаная паэзія на фартэпіяна».

Брытанскае выданне Vogue уключыла рэліз «Folklore» у спіс найлепшых рэчаў, якія адбыліся за перыяд ізаляцыі.

Узнагароды і намінацыі На прэміях People Choice Awards 2020, BreakTudo Awards 2020 і Bravo Otto 2020 «Folklore» атрымаў намінацыю «Альбом года». На аўстралійскай прэміі ARIA Music Awards пласцінка трапіла ў катэгорыю «Найлепшы міжнародны альбом», а на амерыканскай American Music Awards — у «Найлепшы поп/рок альбом».

На прэміі «Грэмі» «Folklore» узяў узнагароду за «Альбом года», і Тэйлар Свіфт стала першай спявачкай з трыма перамогамі ў дадзенай намінацыі.

ГодПрэміяНамінацыяВынікСпасылка2020Guinness World RecordsРэкорд праслухоўванняў на Spotify https://www.guinnessworldrecords.com/news/2020/7/taylor-swift-breaks-24-hour-streaming-record-on-spotify-for-8th-album-folklore-625253BreakTudo AwardsАльбом года https://twitter.com/breaktudoawards/status/1296075500775976965?s=19People's Choice AwardsАльбом года https://deadline.com/2020/10/e-peoples-choice-awards-nominees-list-1234589147/ARIA Music AwardsНайлепшы міжнародны альбом https://www.smh.com.au/culture/music/lime-cordiale-dominates-aria-award-nominations-20201012-p564cn.htmlBravo OttoАльбом года https://www.bravo.de/bravo-otto-wahl-2020-vote-fuer-deinen-star-387705.htmlAmerican Music AwardsНайлепшы поп/рок альбом https://www.billboard.com/articles/news/awards/9472722/2020-amas-nominations Danish Music Awards Мінжнародны альбом года NetEase Annual Music Awards Найлепшы заходні альбом Найлепшы фолк-альбом 2021 Billboard Music Awards Найлепшы альбом у чарце Billboard 200 Gaffa Awards Міжнародны альбом года Грэмі Альбом года Найлепшы вакальны поп-альбом Japan Gold Disc Awards Тры найлепшых заходніх альбомы Juno Awards Міжнародны альбом года iHeartRadio Music Awards Найлепшы поп-альбом

Сінглы і прома-сінглы У падтрымку альбома быў выпушчаны лід-сінгл «Cardigan», а трэкі «Exile» і «Betty» былі адпраўленыя на жанравыя радыё.

«Cardigan» узначаліў хіт-парад Billboard Hot 100, а таксама чарты Аўстраліі. У Вялікабрытыніі, Ірландыі, Новай Зеландыі і Канадзе трэк дасягнуў верхняй дзясяткі. Сінгл «Exile» трапіў у топ-10 асноўных музычыных рынкаў: ЗША, Аўстраліі, Вялікабрытыніі.

27 ліпеня 2020 адбыўся рэліз лід-сінгла «Cardigan»; 30 ліпеня 2020 адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan»; 3 жніўня 2020 на альтэрнатыўнае радыё ў якасці сінгла была адпраўлена песня «Exile»; 17 жніўня на кантры-радыё ў якасці сінгла была адпраўлена песня «Betty»; 9 кастрычніка на некаторыя амерыканскія радыёстанцыі была адпраўлена песня «The One».

Камерцыйны поспех Нечаканы рэліз незапланаванага альбома апынуўся для Свіфт вялікім поспехам. Яна ўсталявала мноства рэкордаў і атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Пласцінка была праслуханая 80,600,000 раз за першыя суткі на Spotify. Гэта найлепшы вынік сярод жанчыні другі у гісторыі сэрвісу. Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі, якая заняла ўвесь топ-16 Spotify ЗША, акупаваўшы яго з усімі сваімі песнямі з «Folklore». Таксама ўсе песні ўвайшлі ў топ-25 сусветнага аддзялення Spotify. Акрамя таго, Свіфт стала самым паспяховым выканаўцам на Spotify за адны суткі ў 2020 годзе, набраўшы 96,800,000 праслухванняў. Трэк «The 1» быў праслуханы 4,175,000 раз на Spotify ЗША за першыя суткі, гэта найлепшы дэбют сярод спявачак за ўсю гісторыю. Акрамя таго, песня ўзначаліла сусветны чарт Apple Music. За адзін дзень «Folklore» пераадолеў парог у 100,000,000 праслухваньняў на Spotify — хутчэй, чым які-небудзь іншы жаночы альбом у гісторыі сэрвісу. У канцы верасня пласцінка набрала ўжо мільярд стрымаў, і Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі Spotify, у якой 6 альбомаў пераадолелі дадзеную адзнаку праслухванняў на платформе.

У Кітаі было прададзена 706,690 копій альбома за першы дзень. Гэта найлепшы вынік сярод замежных выканаўцаў за ўсю гісторыю краіны. Усе 16 песень занялі топ-16 чарта Apple Music Кітая. Акрамя таго, у гэтай краіне сінгл «Cardigan» быў прададзены ў колькасці 1,000,000 копій усяго за тры дні. Па выніках сямі дзён, пласцінкай стала самай прадаванай у Кітаі за год.