Зінаіда Макараўна Ільіна (, в. Зарэчча Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — ) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2000).
Біяграфія Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959). З 1973 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1976 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1980 года загадчыца сектара, з 1991 года загадчыца аддзела Інстытута аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2008 года загадчыца аддзела Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць Работы па тэорыі і метадалогіі нацыянальнай харчовай бяспекі, уключаючы механізмы яе дасягнення на аснове ўласнай вытворчасці сыравіны і харчавання, а таксама збалансаванасць прадуктовых рынкаў на нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. Даследуе асновы рынкавых адносін, прынцыпы і заканамернасці фарміравання аграрнай палітыкі, арыентаванай на забеспячэнне харчовай бяспекі, устойлівасць развіцця сельскай тэрыторыі; праблемы інавацыйнага развіцця, удасканаленне знешнеэканамічных адносін у аграрнай сферы; фарміраванне і функцыянаванне збалансаваных рынкаў сыравіны і харчавання; эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць вытворчасці, які забяспечвае харчовую незалежнасць краіны; перспектывы развіцця ўнутранага харчовага рынку; тэндэнцыі і заканамернасці функцыянавання сусветных рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання; праблемы замяшчэння імпарту і развіцця экспартнага патэнцыялу аграпрамысловага комплексу; рацыянальнае размяшчэнне і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; развіццё аграбізнесу і прадпрымальніцтва ў аграрнай сферы.
Аўтар 280 навуковых прац, у т. л. 32 манаграфій.
Узнагароды Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года за цыкл работ «Харчовая бяспека: тэорыя, метадалогія, практыка». Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2004).
Выбраныя працы Научные основы импортозамещения : На примере импортозамещения продукции АПК / [З. М. Ильина, к.э.н., И. В. Мирочицкая, к.э.н., проф., Г. П. Остапенко, к.э.н., В. С. Тонкович, к.э.н., проф.]. — Минск : БГЭУ, 1999. — 165, с. : ил. ; 21 см. Научные основы продовольственной безопасности. — Мн., 2001. Продовольственная безопасность: вопросы теории и практики. — Мн., 2004 (в соавт.). Продовольственная безопасность: теория, методология, практика. — Мн., 2007.
Літаратура Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты: сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. 201 с. — С. 28-31; сайт БГАТУ.
Спасылкі Зінаіда Макараўна Ільіна ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі