Краснагорскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Красная Гара.

Геаграфія Плошча раёна — 1120 км². Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці.

Мяжуе: на поўначы з Касцюковіцкім і Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці Беларусі; на захадзе з Чачэрскім і Веткаўскім раёнамі Гомельскай вобласці Беларусі; на ўсходзе з Гардзееўскім раёнам Бранскай вобласці; на поўдні з Навазыбкаўскім раёнам Бранскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Беседзь, Віхолка.

Экалогія Краснагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёна — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўключаны ў зону адчужэння. Шматлікія населеныя пункты раёна былі аднесены да зоны адсялення і зоны з правам на адсяленне. Максімальнае разліковае значэнне радыяцыйнага забруджвання — 9,4 мзв/год — адзначана ў пасёлку Забор’еФедэральная служба абароны правоў спажыўцоў .

Гісторыя Яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага існавала Паповагорская воласць Старадубскага павета. У 1922 годзе ў сувязі з перайменаваннем Паповай Гары ў Красную Гару Паповагорскую воласць перайменавана ў Краснагорскую. У 1929 годзе, з фарміраваннем раённага падзелу, воласць ліквідавана, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфарміраваны раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласці. 5 ліпеня 1944 года згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР утварылася Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, уключаны і Краснагорскі раён. У 1963 годзе раён быў ліквідавана, але ў 1966 годзе адноўлены.

У 2004 годзе ў сувязі з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёна (г. зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёна) сабрало подпісы на карысць пераходу тэрыторыі раёна ў склад Беларусі.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне ёсць 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча: Краснагорскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы: Калюдаўскае сельскае паселішча Латакоўскае сельскае паселішча Любаўшанскае сельскае паселішча Макарыцкае сельскае паселішча Пераласкае сельскае паселішча Ялоўскае сельскае паселішча

Эканоміка Сыраробны завод у пасёлку Красная Гара

Транспарт Маршрут 540 «Красная Гара — Бранск».

Славутасці Гарадзішча ў пасёлку Красная Гара Курганы радзімічаў у пасёлку Красная Гара Царква Раства Хрыстова ў сяле Калюды Вятрак у вёсцы Марозаўка Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Медзведзі Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Ялоўка

Асобы Васіль Цымбаліст — заслужаны вынаходнік Расіі, нарадзіўся 20 мая 1935 года ў вёсцы Рубаны ў вялікай сялянскай сям’і Васіль Сямёнавіч Асіпенка (нар. 1947) — беларускі палітык. Анатоль Пятровіч Хішчанка (нар. 1958) — беларускі палітык.

Спасылкі

Краснагорскі раён, Radzima.org Інфармацыйны партал Браншчыны

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці