Трубчэўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Трубчэўск.
Геаграфія Плошча раёна — 1820 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Няруса (прыток Дзясны).
Гісторыя У сувязі з увядзеннем у СССР новай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, у 1929 годзе тэрыторыя Бранскай губерні была падзелена на раёны, якія з 1 кастрычніка былі ўключаны ў склад новаўтворанай Заходняй вобласці. Адным з такіх раёнаў быў Трубчэўскі.
У 1937 годзе Трубчэўскі раён, у ліку іншых раёнаў, быў уключаны ў склад наноў утворанай Арлоўскай вобласці.
5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Трубчэўскі раён.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы: Белабярозкаўскае гарадское паселішча Трубчэўскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Гарадзецкае сельскае паселішча Сялецкае сельскае паселішча Семачкаўскае сельскае паселішча Цялецкае сельскае паселішча Усохскае сельскае паселішча Юраўскае сельскае паселішча
Славутасці Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Аляшанка Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Гнілёва Манастыр Спаса-Праабражэнскі і гарадзішча ў в. Кветунь Царква Св. Якіма і Ганны ў в. Любажычы Царква Св. Мікалая ў в. Любец Царква Св. Параскевы Пятніцы ў в. Піліпавічы Царква Свв. апп. Пятра і Паўла ў в. Плюскаў Царква Св. Мітрафана ў в. Рабчоўск Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Радуціна Царква Маці Божай Смаленскай у в. Ратчына Царква Св. Мікалая ў в. Семачкі Царква Св. Духа ў в. Сялец Царква Св. Мікалая ў в. Цішына
Спасылкі
Трубчэўскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці