Пагарскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Пагар.

Геаграфія Плошча раёна — 1210 км². Асноўныя рэкі — Судасць, Вара, Вабля.

Прыродныя рэсурсы На тэрыторыі раёна вядзецца здабыча пяску, гліны, торфу.

Экалогія Чарнобыльская катастрофа прывяла да пагаршэння экалагічнага становішча Пагарскага раёна. Практычна ўвесь раён апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджвання (1—5 Кюры/км²).

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 11,5 тыс. Усяго налічваецца 132 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 14 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча: Пагарскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Баршчоўскае сельскае паселішча Вадзькаўское сельскае паселішча Віцямлянскае сельскае паселішча Гарадзішчанскае сельскае паселішча Гетуноўскае сельскае паселішча Грынёўскае сельскае паселішча Долбатаўскае сельскае паселішча Кісцерскае сельскае паселішча Пасудіцкае сельскае паселішча Прырубкінскае сельскае паселішча Стэчанскае сельскае паселішча Сувораўскае сельскае паселішча Чавускае сельскае паселішча Юдзінаўскае сельскае паселішча

Славутасці Царква Св. Мікалая ў в. Балыкіна. Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Бобрык. Сядзібна-паркавы комплекс Безбародкаў і царква Св. Тройцы ў в. Грынёва. Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Дараеўск. Царква Св. Параскевы Пятніцы ў в. Зарэчнае. Царква Св. Мікалая ў в. Курава. Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Лобкі. Царква Нараджэння Божай Маці і гарадзішча ў в. Пасудзічы. Царква Св. Мікалая і гарадзішча радзімічаў «Сінін Мост» у в. Сінін. Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Стэчна. Дом-музей беларускага археолага К. Палікарповіча і музей «Палеалітычная стаянка» ў в. Юдзінава.

Ураджэнцы і жыхары Іван Мікалаевіч Нікітчанка (1939—2010) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл. Міхаіл Васілевіч Семяненка (нар. 1950, сяло Сапычы) — вучоны ў галіне насенняводства. Аляксандр Шкурко — навуковец, палярнік. Яўген Шляхта — доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РФ, член-карэспандэнт РАМН.

Спасылкі

Пагарскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці