Жырацінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Жыраціна.

Геаграфія Плошча раёна — 750 км². Асноўныя рэкі — Судасць, Рош.

Гісторыя 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Жырацінскі раён. У 1957 годзе раён быў скасаваны, у 1985 годзе адноўлены.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 7,17 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 77 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 3 сельскія паселішчы:

Варабейнскае сельскае паселішча Жырацінскае сельскае паселішча Марачоўскае сельскае паселішча

Славутасці Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Княвічы Царква Св. Апанаса і Кірылы ў в. Страшэвічы Царква Праабражэння Гасподняга ў в. Тварышчычы

Спасылкі

Жырацінскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці