Бра́нскі раён () — адміністрацыйна-тэрыятарыяльная адзінка на паўночным усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Глінішчава.
Геаграфія Плошча 1860 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Снежаць, Болва.
Гісторыя Раён утвораны ў 1929 годзе.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 53,9 тыс. чалавек. Усяго налічаецца 108 населеных пунктаў.
Паселішчы У 2005 годзе пасля муніцыпальнай рэформы ў раёне стала 15 муніцыпальных утварэнняў са статусам сельскіх паселішчаў: Атрадненскае сельскае паселішча; Глінішчаўскае сельскае паселішча; Дабрунскае сельскае паселішча; Дамашоўскае сельскае паселішча; Журыніцкае сельскае паселішча; Мічурынскае сельскае паселішча; Нецьінскае сельскае паселішча; Навадаркавіцкае сельскае паселішча; Навасельскае сельскае паселішча; Пальцоўскае сельскае паселішча; Свенскае сельскае паселішча; Снескае сельскае паселішча; Сцякляннарадзіцкае сельскае паселішча; Супонеўскае сельскае паселішча; Чарнетаўскае сельскае паселішча.
Транспарт Праз раён праходзяць: траса Масква — Кіеў.
Спасылкі
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці