Бе́льскі паве́т () — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Бельск.

Гісторыя Створаны на аснове былога Бельскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі 28 жніўня 1919 года. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 9 гарадоў (Бельск, Боцькі, Бранск, Цеханавец, Дарагічын, Кляшчэлі, Мельнік, Нараў і Сямяцічы) і 19 вясковых гмінаў. 11 ліпеня 1922 г. Бельскі павет пабольшыўся коштам скасаванага Белавежскага павета (у яго склад былі далучаны гміны: Масева, Белавежа і Сухопаль). Канчатковае фарміраванне межаў павета закончылася ў 1926 г., калі гміна Сухопаль адыйшла ў склад Пружанскага павета. У ліпені 1934 г. улады скасавалі 12 самых малых гмінаў, але былі створаны 7 новых і да 1939 г. у складзе Бельскага павета было 14 гмінаў. 15 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Бельскі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Гайнаўскі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны Беластоцкай і Брэсцкай абласцей.

Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 г. тэрыторыя былога Бельскага павета перайшла да Польшчы.

У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Бельскага, Высокамазавецкага Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Бельскага павета ўваходзяць у склад Камянецкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел 1922—1934 Гміны Даманова — адміністрацыйны цэнтр Даманова Дубяжын — адміністрацыйны цэнтр Дубяжын Гарадзіск — адміністрацыйны цэнтр Гарадзіск Відзьгова — адміністрацыйны цэнтр Відзьгова Вышкі — адміністрацыйны цэнтр Вышкі Куты — адміністрацыйны цэнтр Куты Кляшчэлі — адміністрацыйны цэнтр Кляшчэлі Ласінка — адміністрацыйны цэнтр Ласінка Лубін — адміністрацыйны цэнтр Лубін Мілейчыцы — адміністрацыйны цэнтр Мілейчыцы Нараў — адміністрацыйны цэнтр Нараў Наройкі — адміністрацыйны цэнтр Наройкі Орля — адміністрацыйны цэнтр Орля Пасынкі — адміністрацыйны цэнтр Пасынкі Радзівілаўка — адміністрацыйны цэнтр Радзівілаўка Рудка — адміністрацыйны цэнтр Рудка Сямяцічы — адміністрацыйны цэнтр Сямяцічы Скужэц — адміністрацыйны цэнтр Скужэц Тапчэва — адміністрацыйны цэнтр Тапчэва

1934—1939 Бельск Падляскі — адміністрацыйны цэнтр Бельск Падляскі Боцькі — адміністрацыйны цэнтр Боцькі Бранск — адміністрацыйны цэнтр Бранск Гайнаўка — адміністрацыйны цэнтр Гайнаўка Гарадзіск — адміністрацыйны цэнтр Гарадзіск Вышкі — адміністрацыйны цэнтр Вышкі Дарагічын — адміністрацыйны цэнтр Дарагічын Мельнік — адміністрацыйны цэнтр Мельнік Нараў — адміністрацыйны цэнтр Нараў Орля — адміністрацыйны цэнтр Орля Сямяцічы — адміністрацыйны цэнтр Сямяцічы Цеханавец — адміністрацыйны цэнтр Цеханавец

Насельніцтва Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 129 216 жыхароў, з чаго 35 964 (27,82 %) беларусы, 79 154 (61,26 %) палякі (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 13 175 (10,19 %) яўрэяў, 1038 (0,8 %) рускіх, 976 (0,75 %) літоўцаў, 111 (0,08 %) немцаў, 24 (0,02 %) украінцы (у перапісе былі запісаны як русіны), 15 французаў, 14 латышоў, 11 татараў, 2 грузіны, па адным чэху, эстонцу, сербе, турку. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 164 441 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 57 331 (г. зн. 34,86 % ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская і ўкраінская, з якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (49,92 %)Гл. звесткі для Бельскага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly., пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 49,77 % (64 311) жыхароў павета былі каталікамі, 37,67 (48 672) праваслаўнымі, 12,36 % (15 977) іўдзеямі, 0,1 % (140) пратэстантамі, 27 марыявітамі, 18 адвентыстамі, 4 г. зв. сектантамі, па адным баптысце, мусульманіне. Для 9 жыхароў павета веравызнанне было пазначана як невядомае.

Гл. таксама Адміністрацыйны падзел Польскай Рэспублікі (1918—1939) Беластоцкае ваяводства

Катэгорыя:Былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Беластоцкае ваяводства (1919—1939)