Гінекало́гія (ад  — «жанчына» і  — «вучэнне, навука») — раздзел медыцыны, які вывучае анатама-фізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, захворванні жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі. Цесна звязана з акушэрствам.

Гісторыя

Гінекалогія вядома са старажытнасці. Найстаражытным з вядомых медыцынскім дакументам аб гінекалогіі з’яўляецца старажытнаегіпецкі Папірус Кахуна (каля 1850 да н. э.). У ім пералічаныя 34 гінекалагічныя прадпісанні з сімптомамі і дыягназамі, прыведзены рэцэпты медыкаментаў, дэзінфекцыі (акурванні) з натуральных прадуктаў, апісаны сімптомы цяжарнасці, метады вызначэння полу ненароджанага яшчэ дзіцяці.

Як самастойная навука склалася ў XIX стагоддзі, калі на медыцынскіх факультэтах ВНУ Заходняй Еўропы пачалі выкладаць акушэрства і гінекалогію. Істотны ўклад зрабіў французскі ўрач Жазеф Рэкамье. Піянер аператыўнай гінекалогіі Джэймс Марыён Сімс.

У Расіі першая кафедра гінекалогіі створана ў 1835 годзе — кафедра спавівальнага майстэрства, жаночых хвароб і хвароб нованароджанных — у , у 1842 годзе было створана гінекалагічнае аддзяленне пры акушэрскай клініцы .

Навуковае акушэрства і гінекалогію развівалі , А. Я. Красоўскі, , , і інш.

На Беларусі першая кафедра акушэрства і гінекалогіі створана на медыцынскім факультэце БДУ у 1923 годзе. Развіццю даследаванняў садзейнічалі працы Г. І. Герасімовіча, І. У. Дуды, В. Р. Лінкевіч, М. Ф. Лызікава, К. І. Малевіча, Л. С. Персіянінава, В. С. Ракуця, І. М. Старавойтава, Л. Я. Супрун і інш.

Крыніцы

Літаратура