Цынга́ (сінонім скарбу́т, скорбут ) — хвароба, якая выклікаецца вострым недахопам вітаміну C (аскарбінавая кіслата). Сімптомы — млявасць, хуткі надыход стомы, паслабленне цягліцавага тонусу, рэўматоідны боль у крыжы і канечнасцях (асабліва ніжніх), расхістванне і выпадзенне зубоў; далікатнасць крывяносных сасудаў прыводзіць да кроватачывасці дзясен, кровазліцця ў выглядзе цёмна-чырвоных плям на скуры. Лячэнне і прафілактыка — нармальная забяспечанасць арганізма вітамінам C.

У цяперашні час У 1932 годзе даказана, што цынга выклікана выключна недахопам вітаміну C і нічым іншым. Гэта дазволіла выкараніць цяжкія формы хваробы практычна па ўсім свеце (акрамя самых бедных краін).

Спасылкі

Катэгорыя:Гіпавітамінозы Катэгорыя:Захворванні сасудаў Катэгорыя:Захворванні поласці рота Катэгорыя:Зубы