Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (, в. Зааўраг, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію (1953). З 1963 года займаўся навукова-педагагічнай дзейнасцю ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы СПА, з 1980 года ў Белдзяржуніверсітэце, з 1982 года загадчык кафедры, дэкан Белдзяржуніверсітэта.
З 1990 года стваральнік і рэктар недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне тэхнічнай кібернетыкі: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм. Атрымаў вынікі ў галіне вызначэння заканамернасцяў эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і распрацоўкі метадаў ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій, 12 вынаходстваў.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945, 1965), Айчыннай вайны II ступені (1985), «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені (1977), медаляміАляксандр Міхайлавіч ШырокаўШироков Александр МихайловичАЛЕКСАНДР МИХАЙЛОВИЧ ШИРОКОВ.
Асноўныя працы Основы надежности и эксплуатации электронной аппаратуры. — Мн., 1965. Надежность радиоэлектронных устройств. — М., 1972. Основы теории комплектования. — Мн., 1987.
Крыніцы
Спасылкі Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі