Глен Клоўз (; нар. , Грынвіч, Канектыкут, ЗША) — амерыканская актрыса, спявачка і прадзюсар. З’яўляецца рэкардсменкай сярод актрыс, якія маюць найбольшую колькасць намінацый на прэмію «Оскар» без перамог (1983, 1984, 1985, 1988, 1989, 2012, 2019, 2021). Лаўрэат трох «Залатых глобусаў», трох тэлевізійных прэмій «Эмі» і трох «Тоні», а таксама двух «прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША».

Глен Клоўз найбольш вядомая па сваіх ролях у фільмах «Фатальная цяга», «Небяспечныя сувязі» і «101 далмацін». У апошнія гады пераважна працуе на тэлебачанні, згуляла ў тэлесерыялах «Шчыт», а з 2007 па 2012 гады здымалася ў тэлевізійнай драме «Сутычка».

Зноскі

Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Obie Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Драма Дэск» Катэгорыя:Лаўрэаты GLAAD Media Awards