Яўген Міхайлавіч Перлін (нар. , Карма, Гомельская вобласць) — беларускі тэлевядоўца.

Біяграфія У 2012 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «журналістыка (друкаваныя СМІ)». З 2007 года сумяшчаў вучобу з працай на радыё і тэлебачанні. У Белтэлерадыёкампанію прыйшоў па запрашэнні дырэктара Агенцтва тэленавін у якасці вядучага праграмы «Навіны» і адразу заняў нішу вядучага ранішніх выпускаў. З 2009 па 2011 гг. рыхтаваў сюжэты для эканамічных праграм «Дзелавое жыццё», «Сфера інтарэсаў». Аўтар і вядучы праекта «Актуальнае інтэрв’ю» з кіраўнікамі топавых еўрапейскіх тэлевізійных аб’яднанняў.

У 2011 годзе вёў прамое ўключэнне з Солт-Лейк-Сіці (ЗША) для Нацыянальнай спартыўнай прэміі «Трыумф. Героям спорту». З 2011 года — афіцыйны вядучы (дыктар) на мерапрыемствах з удзелам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2012 года — пастаянны каментатар Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». Неаднаразова вёў прамыя ўключэнні з краін — гаспадынь конкурсу. З 2012 года — вядучы праграмы «Мытны саюз»/«Без межаў» (тэлеканал «Беларусь 24»). З 2014 года — вядучы ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь!».

Вядучы праграм «Макаёнка, 9».

У час жорсткага здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, 12 жніўня 2020 года ў сваім Фэйсбуку змясціў допіс з пытаннем «Што стала з маёй Беларуссю?», у якім заявіў пра свой сыход з каналаЭто становится флешмобом? Семь белорусских журналистов уволились из государственных СМИ. 12 августа 2020:

Крыніцы

Спасылкі Перлін Яўген Міхайлавіч

Катэгорыя:Тэлевядучыя XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Дыктары