Рычард Бёртан (, народжаны Рычард Уолтэр Джэнкінс-малодшы, — ) — брытанскі акцёр. Лаўрэат прэмій BAFTA, «Залаты глобус», «Грэмі» і «Тоні», а таксама сяміразовы намінант на прэмію «Оскар».
Біяграфія Вучыўся ў Оксфардзе. На сцэне з 1941 года. Вядомы як выканаўца роляў у п’есах У. Шэкспіра ў Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры і тэатры «Олд-Вік». З 1949 года здымаецца ў кіно. У 1966 разам з жонкай Элізабэт Тэйлар заснаваў кінакампанію «Тэйбёр». Праславіўся ў ролі Джымі Портэра — маладога бунтара супраць маральных і сацыяльных асноў грамадства ў фільме «Азірніся ў гневе». Сярод іншых фільмаў: «Клеапатра», «Хто баіцца Вірджыніі Вульф?», «Утаймаванне свавольніцы», «1984».
На піку сваёй папулярнасці ў 1960-я гады Бёртан лічыўся адным з самых высокааплатных акцёраў Галівуда.
Выбраная фільмаграфія 1963 — Клеапатра 1972 — «Забойства Троцкага» — Леў Троцкі
Крыніцы
Літаратура