Праспект Шміта () — праспект у паўднёва-заходняй частцы Магілёва, пераважна ў Задняпроўскім жылым раёне. Адна з галоўных транспартных магістраляў.

Гісторыя Праспект пачаў фарміравацца ў 1960-я гады, калі па генеральным плане 1967—1970 пачалася комплексная забудова паўднёвай ускраіны горада (былое Лупалаўскае прадмесце) 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі. Названы ў 1967 у гонар О. Ю. Шміта. Па генеральным плане 1980—1981 праспект уваходзіў у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна.

Размяшчэнне Арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, пасля скрыжавання з Габраўскай вуліцай арыентаваны з поўначы на поўдзень. Пачынаецца ад моста на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў з Касманаўтаў, праспект перасякае Заводскую вуліцу, раку Дняпро па жалезабетонным мосце, плошчу Гагарына, вуліцу Мікалая Астроўскага, вул. Габраўскую. Да яго прылягаюць вуліца Сіманава, мікрараёны Задняпроўе-1, −3. Завяршаецца каля смеццеперапрацоўчага завода. Працягласць праспекта складае 4984 м.

Забудова На праспекце размешчаны тэхналагічны інстытут, рэстаран «Ясень», інтэрнаты ВА «Хімвалакно» і хіміка-тэхналагічнага тэхнікума. На першых паверхах жылых дамоў размешчаны харчовыя крамы, крамы агароднінны, галантарэі і трыкатажу, камісійная, аптэка, атэлье праката, салон-крама «Мэбля», 2 бібліятэкі, гасцініца ВА «Хімвалакно», дамавая кухня, спарткомплекс, пункт праката турысцкага рыштунку.

Няцотны бок

тэрыторыя былога Магілёўскага рэгенератнага завода. № 3 — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. Недабудаваны касцёл Святога Антонія Падуанскага. № 19 — Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М. М. Салдатава. № 45 — Магілёўхімвалакно.

Цотны бок № 20 — гасцініца ААТ «Магілёўхімвалакно». № 46 — рэстаран «Ясень». Паўднёва-Усходнія (Лаўсанаўскія) могілкі. № 106а — Магілёўская ЦЭЦ-2.

Паркі і скверы

На месцы былога Лупалаўскага лагера смерці створаны мемарыяльны комплекс. На ўчастку паміж вуліцай М. Астроўскага і Габраўскай з захаду да праспекта прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Мемарыяльныя дошкі

На доме № 6 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Шміта, на дзіцячай школе мастацтваў № 3 мемарыяльная дошка Міхаілу Салдатаву.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Праспекты Магілёва Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў)