«Селянін» — грамадска-палітычная газета-аднадзёнка, выдадзеная ў Вільні 8 жніўня 1925 года пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча і 15 студзеня 1928 года пад рэдакцыяй Антона Шапеля. У матэрыялах, якія змяшчаліся на яе старонках, патрабавалася адкрыцця школаў на беларускай мове, развіцця беларускай культуры. Змяшчала карэспандэнцыю з Варшавы і Белавежы, інфармавала пра жыццё беларусаў у Літве.
Спасылкі «Селянін» (1925) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх «Селянін» (1928) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1928 годзе Катэгорыя:1928 год у Вільні