Уладзімір Львовіч Сарочкін (, Орша, Віцебская вобласць — , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Льва Сарочкіна (1914—1998). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, старшым архітэктарам Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі, галоўным архітэктарам Мінскчыгунпраекта, Белбыттэхпраекта, з 1978 года — архітэктар-мастак камбіната «Белгандальрэклама».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: рэстараны ў Навагрудку (1972), па праспекце Рэвалюцыі ў Барысаве (1975) — абодва з В. М. Чарнатавым, універсам «Цэнтральны» па Ленінскім праспекце (1975, у аўтарскім калектыве), фабрыка фотаработ па вуліцы Фабрычнай (1976) у Мінску, чыгуначныя вакзалы станцый Ратамка, Мызава, Пагарэльцы, Хлусава (1971 —73), чыгуначная паліклініка (1971), газасвятлорэклама крам «Лакомка», «Кветкі», «Паўлінка», універсама «Цэнтральны», «Акадэмічная кніга», «Самацветы» па Ленінскім праспекце, комплексу Дому гандлю «Першамайскі», «Філатэліст» па вул. Леніна, універсамаў «Заслаўе», «Зялёны Луг», «Свіслач», кафэ «Белая вежа», «Блакітнае», рэстарана «Каменная кветка» ў Мінску, гасцініцы «Маладзечна» ў Маладзечне, газасветнае афармленне святочных ілюмінацый у Мінску, Салігорску, Слуцку, Барысаве (1978—1988).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Мінска