Аляксандр Генадзевіч Суслаў (, Арэнбург) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, старшым архітэктарам у ІБіА Дзяржбуда БССР, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінсксельбудпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 9-павярховы жылы дом па вул. Ангарскай (1976), 9-, 12-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлёвага і бытавога абслугоўвання па вул. Маякоўскага (1980), Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб (1985) у Мінску, эксперыментальныя складскія памяшканні з аблегчаных канструкцый у Брэсцкай і Гомельскай вобласці (1976—1977, пад кіраўніцтвам Э. М. Кірыенкі).
Узнагароды Узнагароджаны дыпломам Міжнароднага конкурсу ў Варне (1972) за конкурсны студэнцкі праект «Прастору калектыўнага вольнага часу».
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя