Кізі́льнік бліскучы (Cotoneaster lucidus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Лістападны куст вышынёй да 2 м з густым лісцем. Лісце чаргаванае, густое, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, зверху бліскучае і цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае, жаўтаватае, пурпуровае ўвосень. Кветкі пурпуровыя, па 3—8 у шчыткападобных суквеццях. Пялёсткаў — 5. Плады — бліскучыя яблыкі чорнага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны ва Усходняй Сібіры і Кітаі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Расце ў стэпах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у жніўні—верасні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кізільнік Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты