Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў (, с. Байкі, Караідэльскі раён, Башкірская АССР) — беларускі і расійскі архітэктар. Заслужаны архітэктар РФ.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1968 годзе. У 1968—1971 гг. — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у ПІ «Башкірграмадзянпраект» ва Уфе, у 1971—1972 гг. — галоўны архітэктар ПІ «Паўдуралдзіпрабытпрам» ва Уфе. З 1972 г. — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні АКМ-1, галоўны архітэктар майстэрні АКМ-1 у Мінскграмадзянпраекце, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама. У 1985—1992 гг. — галоўны архітэктар Валгаграда, у 1992—1996 гг. — прэзідэнт праектна-будаўнічай фірмы, у 1996—2001 гг. — прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва» ВалгДАБА, з 2001 г. — саветнік главы адміністрацыі Валгаграда па горадабудаўніцтвеАрхитекторы Волгограда. С. 264..
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Валгаград.
Творчасць У час працы ва Уфе запраектаваў адміністрацыйны будынак «Сельгастэхнікі», комплекс НДІ вакцын і сыроватак, жылыя дамы.
Асноўныя працы ў Беларусі: , інжынерна-лабараторны корпус Упраўлення нафтаправода «Дружбы», тэхналагічны інстытут у Наваполацку (1973—1978); у аўтарскім калектыве: пансіянат ветэранаў Айчыннай вайны ў в. Мікалаеўшчына Мінскай вобласці (1983), у Салігорску (1980), комплекс піянерлагераў—баз адпачынку ў раёне г.п. Ракаў (1983), піянерлагер «Брыганціна» ў раёне в. Сычавічы (1985).
Літаратура
Архитекторы Волгограда. С. 264.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Уфы Катэгорыя:Архітэктары Валгаграда Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Архітэктары Салігорска