Вольга Аляксандраўна Кавалькова (нар. , ) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.

Біяграфія Скончыла Акадэмію МУС Беларусі ў 2006 годзе па спецыяльнасці «юрыст». Атрымала спецыяльнасць «бухгалтар» у Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2005 год) і спецыяльнасць «палітолаг» ва Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў.

Працавала з 2004 па 2008 год у раённых адміністрацыях Мінска, пасля юрыстам, старшынёй і галоўным бугалтарам у жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператывах, у 2011—2014 гадах — лектарам у Інстытуце павышэння кваліфікацыі.

З 2011 года член партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Сустаршыня БХД. У інтэрв'ю ў 2024 годзе стала вядома, што Кавалькова выйшла з партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — давераная асоба Святланы Ціханоўскай. 18 жніўня У складзе Каардынацыйнай рады. 19 жніўня абрана ў Прэзідыум Рады.

24 жніўня ля прахадной МТЗ затрымалі сябраў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Знаходзілася ў ІЧУ на АкрэсцінаКавалькову перавялі ў ізалятар на Акрэсціна, Наша Ніва, 24-08-2020.

З’ехала з Беларусі. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Вользе Кавальковай 12 гадоў пазбаўлення воліtass.ru.

Спасылкі Жыццяпіс Вольгі Кавальковай

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі