thumb|right|200px|Сцяг Трэцяга рэйха thumb|right|180px|З 1933 года дзве руны зіг з’яўляліся знакам адрознення СС Нацысцкая сімволіка — сімволіка, якая выкарыстоўвалася Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыяй, а таксама сімволіка неанацыстаў, якая прыпадабняецца да яе.
Нацысцкая сімволіка У першай палове XX стагоддзя нацысцкая партыя шырока выкарыстоўвала графічны сімвалізм. Асноўным сімвалам стаў Hakenkreuz (літар. «Крук-крыж») — свастыка, якую таксама малявалі на сцягах, уключаючы дзяржаўны сцяг нацысцкай Германіі.
Сярод іншых сімвалаў, якія выкарыстоўваліся нацыстамі, былі: Арол са свастыкай — афіцыйны герб Трэцяга рэйха. «Маланкі» СС (16px|Runic «SS», дзве руны Совіла) Розныя руны і рунаподобныя сімвалы, напрыклад Одал, Вольфсангель. Чорная ўніформа і знакі адрознення СС. Карычневыя кашулі штурмавых атрадаў. «Мёртвая галава» — знак адрознення аднайменнага падраздзялення СС па ахове канцлагераў, эмблема сфармаванай з гэтага падраздзялення аднайменнай танкавай дывізіі, а таксама персанальны ўзнагародны знак у выглядзе кольца. .
Галоўным знакам нацыстаў быў сцяг са свастыкай. Ён меў чорна-бела-чырвоную каляровую схему, заснаваную на колеры сцяга Германскай імперыі. Таксама гэтыя колеры супрацьпастаўляліся германскімі нацыяналістамі чорна-чырвона-жоўтаму сцягу Веймарскай рэспублікіHilmar Hoffmann, John Broadwin, Volker R. Berghahn. The Triumph of Propaganda: Film and National Socialism, 1933—1945. Berghahn Books, 1997. Pp. 16.. У кнізе «Майн кампф» Адольф Гітлер наступным чынам патлумачыў сімволіку сцяга са свастыкай: «Чырвоны колер увасабляе сацыяльныя ідэі, закладзеныя ў нашым руху. Белы колер — ідэю нацыяналізму. Матыгападобны крыж — місію барацьбы за перамогу арыйцаў і разам з тым за перамогу творчай працы, якая заўседы была антысеміцкай і застанецца антысеміцкай».
Катэгорыя:Фашызм Катэгорыя:Нацызм Катэгорыя:Сімвалы