Медаль «За размініраванне Пальміры» () — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Заснавана 16 мая 2016 года загадам міністра абароны № 277 «Аб заснаванні медаля Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі „За вызваленне Пальміры“»Медальный зачёт России в военной операции в Сирии / 22.08.2016 «Часть 1».
Палажэнне аб медалі Медалём узнагароджваюццаМедаль «За разминирование Пальмиры» / «Полевая почта»: вайскоўцы Узброеных сіл Расіі за адзнаку, адвагу і самаадданасць, высокі прафесіяналізм, праяўленыя пры выкананні задач па выяўленні і абясшкоджванню (знішчэнню) выбухованебяспечных прадметаў у ходзе размініравання Пальміры; вайскоўцы і асобы грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і забеспячэнні размініравання Пальміры і кіраўніцтве дзеяннямі падначаленых; іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, замежныя грамадзяне, якія аказалі садзейнічанне ў вырашэнні задач па размініраванні Пальміры. Медаль (стужка медаля) носіцца на левым баку грудзей.
Апісанне медалі Медаль з металу залацістага колеру, мае форму круга дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.
На адным баку медалі ў цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява Трыумфальнай аркі і аліўкавых галін пад ёй. У верхняй частцы па крузе — рэльефны надпіс: «ЗА РАЗМИНИРОВАНИЕ ПАЛЬМИРЫ» (). На адваротным баку медаля: у цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява эмблемы міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі. У правай лапе арла — меч, у левай — дубовы вянок. На грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт. У полі шчыта – вершнік, які б’е дзідай дракона), па крузе – рэльефны надпіс: у верхняй частцы – «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ» (), у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» ().
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая чорнай паласой шырынёй 2 мм, лявей – роўнавялікія чорная, белая і чырвоная паласы.
Семантыка Элементы медаля сімвалізуюць: Трыумфальная арка (славутасць Пальміры) і аліўкавыя галіны (сімвал міру і міралюбнасці) – высокі прафесіяналізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні задач пры правядзенні аперацыі па размініраванні Пальміры; эмблема міністэрства абароны і аранжавая паласа стужкі медалі, абрамленая чорнай паласой, — прыналежнасць медалі да сістэмы знакаў адрознення Узброеных сіл Расіі; чорная, белая і чырвоная палосы стужкі медалі (колеры сцяга інжынерных войскаў Расіі) — прызначэнне медаля для ўзнагароджання вайскоўцаў і асоб грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, а таксама іншых і замежных грамадзян, якія аказалі садзейнічанне ў вырашэнні задач па размініраванні Пальміры.
Узнагароджанне 27 мая 2016 года ў горадзе Мураме, прама на чыгуначным вакзале, медалём «За размініраванне Пальміры» былі ўзнагароджаны вайскоўцы інжынерна-сапёрнай брыгады, якія вярнуліся з Сірыі. Больш за паўтары месяцаў яны працавалі ў вызваленай Пальміры. За час камандзіроўкі мурамскія сапёры цалкам ачысцілі ад мін амаль тысячу гектараў на тэрыторыі горада і звыш 100 кіламетраў дарог, абясшкодзіўшы каля 20 тысяч выбухованебяспечных прадметаўМуромских саперов наградили за разминирование Пальмиры date=2016-05-27 / 27.05.2016 (15:00) «НТВ новости»В Россию вернулись саперы, работавшие на разминировании сирийской Пальмиры / 27.05. 2016 (15:12) «Первый канал». 7 чэрвеня 2016 года ў падмаскоўным пасёлку Нахабіна было ўзнагароджана больш за 30 вайскоўцаў Міжнароднага супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл РФ, якія вярнуліся з СірыіБолее 30 военнослужащих инженерных войск ВС РФ награждены за разминирование Пальмиры / 07.06.2016 (16:05) www.defence.ru.
Гл. таксама Медаль «За вызваленне Пальміры» Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»
Літаратура Олег Сыромятников. Медали министерства обороны РФ за Сирию // Петербургский коллекционер : журнал. — 2016. — № 4 (96). — С. 96—100.
Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Катэгорыя:Ведамасныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта