Кізі́льнік чарнаплодны (Cotoneaster melanocarpus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 2 м. Маладыя парасткі лямцава апушаныя. Старыя галінкі голыя, бліскучыя, чырвона-бурага колеру. Лісце чаргаванае, на чаранках, простае, суцэльнае, яйцападобнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — бела-лямцавае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ружовыя, па 5—15 у рыхлых гронках. Плод — яблык чорнага колеру з шызаватым налётам і 2—4 костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Усходняй Еўропы, Скандынавіі, у Сібіры, Паўночна-Усходнім Кітаі, Манголіі, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Мезафіт і мезатроф.

Расце ў стэпах, на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маі(у чэрвені—ліпеніЧырвоная кніга Беларусі ). Апыляецца насякомымі. Плады паспяваюць у верасні—кастрычніку (у жніўні—верасні).

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Прыднястроўі і Эстоніі.

Гаспадарчае значэнне Лекавая (мачагонны, жаўцягонны і вяжучы сродак) і дэкаратыўная расліна.

Літаратура

Спасылкі

Cotoneaster melanocarpus Fisch. ex A.Blytt // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Кізільнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны