«СветлагорскХімвалакно» (Сахім) — вытворчае аб’яднанне па вытворчасці поліэфірных матэрыялаў, адно з буйных шматпрофільных прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Будаўніцтва пачалося ў 1960 годзе, а ў 1964 годзе быў атрыманы першы метр корднай тканіны на заводзе штучнага валакна (ЗШВ), які паклаў пачатак ўзнікненню вытворчага аб’яднання і сёння з’яўляецца ядром прадпрыемства.
У 1970-х гадах быў арганізаваны выпуск тэрмаўстойлівых матэрыялаў, у 1980-х гадах — уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці вугляродных матэрыялаў.
У 1972 годзе пабудаваны Палац культуры хімікаў.
У 1984 годзе на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» пры ўдзеле нямецкіх спецыялістаў было ўведзена ў строй адно з найбуйнейшых вытворчасцяў па выпуску поліэфірнай ніткі ў Еўропе, цяпер вядомае як завода поліэфірных тэкстыльных ніцей (ЗПТН).
У 1990-х гадах на ЗШВ быў арганізаваны выпуск мяшкоў з плёнкавых поліпрапіленавых нітак, нятканага матэрыялу «спанбонд».
Праведзеная ў 2004 годзе на ЗПТН рэканструкцыя дазволіла асвоіць выпуск мультыфіламентных, фарбаваных ў масе нітак.
У 2006—2007 гадах пачата вытворчасць раўнаважкіх тэкстураваных нітак, нітак з рознай трываласцю пнеўмазлучэнняў, фасонных нітак, нітак поліэфірных ізвітых КДК і з профільным перасек «трылобал». У 2009 годзе асвоена вытворчасць поліэфірных цалкам выцягнутых комплексных нітак (FDY), пачаты выпуск поліэфірных нітак з антыбактэрыйнымі і антыперановымі дадаткамі. У 2010—2012 гадах — праект па нарошчванню вытворчых магутнасцяў да ўзроўню 41 тыс. тон.
У 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў і жорсткіх разгонаў мірных пратэстоўцаў працоўнікі «Хімвалакно» намагаліся ўладкаваць забастоўку ля прахадной завода, але большую частку закрылі ў цэхах, да гэтага такой практыкі з боку чыноўнікаў, падчас усебеларускіх стачак, не назіралася.
Восенню 2022 года прадпрыемства трапіла ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Структура Завод штучнага валакна Завод поліэфірных тэкстыльных ніцей СветлагорскХімСэрвіс Светлатэкс СахімТранс Санаторый «Сярэбраныя ключы»
Цікавыя факты
Для транспартнага абслугоўвання прадпрыемства ад станцыі Шацілкі была праведзена сямікіламетровая чыгуначная ветка і пабудавана станцыя Корд, ад назвы тканіны, вытворчасцю якой займаецца «Хімвалакно».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прадпрыемствы Светлагорска Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:1964 год у Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША