Грэгар Флорыян Гізі (, , Усходні Берлін) — апошні лідар Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі.

Нарадзіўся 16 студзеня 1948 года ў савецкай зоне акупацыі Германіі. Скончыў школу ў 1966 годзе, паступіў на юрыдычны факультэт Берлінскага ўніверсітэта, які скончыў у 1970 годзе. Працаваў юрыстам з 1971 года.

Член САПГ з 1967 года. У 1989 годзе быў абраны на пасаду старшыні Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, а ў 1990 годзе быў абраны на пасаду старшыні рэфармаванай САПГ — Партыі дэмакратычнага сацыялізму. З 2007 года стаў лідарам партыі «Левыя». У складзе Партыі дэмакратычнага сацыялізму і «Левых» з’яўляўся дэпутатам Бундэстага з 1990 па 2002 год і з 2005 года.

Спасылкі Грэгар Гізі на сайце Бундэстага

Катэгорыя:Палітыкі ГДР Катэгорыя:Члены Народнай палаты ГДР Катэгорыя:Палітыкі Германіі Катэгорыя:Юрысты Германіі Катэгорыя:Члены Левай партыі Германіі Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі