Герц Ізраілевіч Хайкін (, г.п. Чачэрск, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Член КПСС з 1924 года. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю. Ю. Мархлеўскага ў 1932 годзе. Працаваў загадчыкам аддзела Гомельскага гаркамунгаса, начальнікам Гомельскага філіяла Белдзяржпраекта, праектна-каштарыснай канторы аблупраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражываў у г. Гомель.

Творчасць Браў удзел у распрацоўцы рэканструкцыі і рэалізацыі генпланаў Гомеля (1937—1944), Кургана (1942−1944), Жлобіна, Веткі, Мазыра, Калінкавічаў (1944—1957) і іншых гарадоў вобласці. Аўтар праекта рэканструкцыі парку ў Чачэрску (1967).

Узнагароды Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1977).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Жлобіна Катэгорыя:Архітэктары Веткі Катэгорыя:Архітэктары Мазыра Катэгорыя:Архітэктары Калінкавічаў Катэгорыя:Архітэктары Чачэрска Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі