«Мярцвяк» () — мастацкі фільм 1995 года рэжысёра Джыма Джармуша. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джоні Дэп, Гары Фармер, Лэнс Хенрыксен.
Сюжэт Малады рахаўнік Уільям Блэйк пераязджае на Дзікі Захад з надзеяй уладкавацца на працу, але нечакана робіцца героем вестэрна. Атрымаўшы кулю ў сэрца, ён сустракае індзейца па імені Ніхто. Прыняўшы бледнатварага юнака за чарговае ўвасабленне паэта Уільяма Блэйка, індзеец вырашае годна праводзіць яго ў свет продкаў. Так пачынаецца апошняя вандроўка туды, дзе марская роўнядзь пераходзіць у неба.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1995 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1995 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 1995 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 1995 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы Джыма Джармуша Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Джыма Джармуша Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Каліфорніі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі