Аляксей Валер’евіч ДзéрмантГосударственная идеология Беларуси: миф или реальность? // Беларуская думка № 6, 2015. — С. 95—100, сапраўднае прозвішча Дзерман () — беларускі публіцыст, філосаф, палітолаг, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Раней прыхільнік неаязычніцкага руху і еўрапейскіх новых правых, цяпер прапагандуе еўразійства, камунізм і культ асобы Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вайскоўцаў. Скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001) па спецыяльнасці «юрыст», аспірантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Выкладаў у 2008—2009 гадах палітычную гісторыю і гісторыю палітычных ідэй Беларусі ў ЕГУ, адкуль сышоў у 2010 годзе з групай іншых выкладчыкаў нібыта праз парушэнне акадэмічнай свабоды. З 2007 года — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

У 2002 годзе быў разам з Алесем Мікусам заснавальнікам суполкі «Гега рух»Прэзэнтацыя gegaruch.org на Радыё Рацыя, 18 сакавіка 2002 г.. Суполка пазіцыянавала сябе як прадстаўніцтва еўрапейскага ультраправагаSearchlight Magazine: Nazi black metal leader arrested in the US Antisemitism Worldwide 2000/1 — Sweden неаязычніцкага руху .Сайт Гега рух (архіўная версія): Druve. Krauja. Zeme.: «ĢEGA Ruch — Kryuskaja Draugija Druvingau — першае прававітае афіцыйнае прадстаўніцтва Еўрапейскага рушання Heathen Front на балцкіх землях: Крыўя, Латґалія, Латвія, Літва. Разам з азначэннем Kryuskaja Draugija Druvingau ĢEGA Ruch мае адгэтуль таксама выкарыстоўваць дадатак Kryuski Druvijski Front (Krivian Heathen/ Druvian Front, KHF).» У ліку сваіх папярэднікаў «Гега рух» бачыў, сярод іншых, дзеячаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Уладзіслава Казлоўшчыка і Фабіяна АкінчыцаСайт Гега рух (архіўная версія): «Našyja Papiaredniki: Вацлаў Ластоўскі / Фабіян Акінчыц / Уладзіслаў Казлоўшчык / Вітаўт Тумаш»].

Пасля беларускіх падзей 2010 года і ўкраінскіх падзей 2013—2014 гадоў, паводле ўласных слоў, трымаецца «антыфашысцкіх»Мы победили, но война не закончена: «Есть и ещё один аспект — из памяти выхолащивается смысл той войны и той Победы. Ведь это было не просто противостояние двух геополитических гигантов, мировоззрений и систем. Тогда объединились все, кто противостоял абсолютному злу. Никогда до того в истории идеология, провозглашавшая своим принципом культ неравенства людей, не получала таких механизмов уничтожения всех тех, кто попадал на низшие ступени этнической и расовой иерархии. Никогда до того не создавалась настолько рационально и технологически оснащённо организационная машина массового уничтожения людей.» і «антынацыяналістычных»Белорусский проект будущего: «Националистическая идеология в Беларуси повторяет существующий восточноевропейский канон национализма и обязательно предполагает глубокое вовлечение в проблемы древней истории, вопросы символики и эстетики, апологию лингвоцентризма и сильный антироссийский аффект. К сожалению или к счастью, никакого другого национализма и его наполнения в Восточной Европе сейчас нет и не предвидится. Очевиден и результат его сколь-либо длительного влияния на общество: Украина, Грузия, Молдова, страны Балтии никак не могут быть примерами реализации позитивной программы и выбора, показывающего достойный пример для белорусов». поглядаў.

У 2005—2012 гадах быў укладальнікам і выпускаючым рэдактарам часопіса «Друвіс» («DRUVIS», выйшла тры нумары — 2005, 2008, 2011). У студзені 2012 года пакінуў склад Цэнтра «Крыўя» і рэдакцыі часопіса «Друвіс». Цяпер уваходзіць у склад суполкі «Цытадэль». Галоўны рэдактар альманаха «Сівер».

Дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія», які быў зарэгістраваны ў Мінску ў сакавіку 2020 годаЦентр «Северная Евразия».

Падтрымлівае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў 2020 года і вайну Расіі супраць Украіны. 26 красавіка 2024 года ўступіў у Камуністычную партыю Беларусі. Сябра Бюро ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, загадчык Аддзела тэорыі і практыкі сацыялізму ЦК КПБ.

Навуковая дзейнасць Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская і балцкая міфалогія, палітычная і сацыяльная філасофія, філасофія традыцыяналізму, праблемы этнагенезу беларусаў, міфалогія ўлады, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філасофія традыцыяналізму, гісторыя ідэй, геапалітыка.

Аўтар больш за 50 публікацый у навуковых і навукова-папулярных выданнях Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі.

Выдаў артыкулы пра этнагенез беларусаў («Крывічы» і «Этнагенез беларусаў», апошні разам з С. Санько), гісторыю паганства ў Беларусі («Паганскае адраджэньне на Беларусі»), гісторыі ідэй («Arcana imperii. Casus Lithuaniae», «Русь і Крывія», апошні разам з Я. Чурылавым). Аўтар кнігі «Беларусь — Еўразія. Памежжа Расіі і Еўропы».

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе атрымаў падзяку Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьШэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных устаноў узнагароджаны медалямі і ўдастоены Падзякі Прэзідэнта.

Паходжанне прозвішча Прозвішча Дзерман сустракаюцца сярод беларусаў, латышоўГенриетта Карловна Дерман, палякаў, яўрэяўJewish Encyclopedia of Russia — Surnames starting with the letter D: DERMAN Abram Borisovich, 1880, Lisichansk, Ekaterinoslav; DERMAN Grigory Lvovich, 1889, Bakhmut, Ekaterinoslav.

Крыніцы

Спасылкі http://tverzha.ru/archives/1145  — Кривичи. Историко-этногенетический очерк http://arche.bymedia.net/2005-5/dziermant505.htm  — Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія http://naviny.by/rubrics/opinion/2012/01/15/ic_articles_410_176505 — Русь и Кривия — два начала Большого Севера http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/dzer26?OpenDocument  — Паганскае адраджэнне на Беларусі http://www.manarchija.org/Arcana  — Arcana imperii. Casus Lithuaniae http://pawet.net/library/history/bel_history/smalianchuk/31/Homo_Historicus_2008.html#155 — Генезіс правасвядомасці як фактар сацыяльна-гістарычных пераўтварэнняў http://siver.by/ — Сівер. Альманах Вялікай Поўначы http://cytadel.org/authors/dziermant  — статьи на сайте проекта «Цитадель»

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Філосафы Беларусі