«22» — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Афіцыйны рэліз адбыўся 12 сакавіка 2013 года пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100.
Інфармацыя «22» была запісана як паўнавартасная поп-песня, якая пачынаецца з рэзкага акустычнага гітарнага рыфа, што пераходзіць у дыска, баблгам-поп і дэнс-поп на прыпеве. На момант стварэння песня з'яўлялася адной з самых нестандартных у кар'еры спявчакі. Пасля самастойнага напісання альбома «Speak Now» яна вырашыла супрацоўнічаць з рознымі аўтарамі песень і прадзюсарамі для «Red», каб выйсці за рамкі свайго гучання. Лірычна трэк апісвае радасць і бесклапотнасць 22-гадовага ўзросту. Дзякуючы сваёй прыхільнасці да пэўнай даты, з цягам часу песня ператварылася ў культурны феномен.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю: Трэк планавалі даслаць на радыё ЗША 5 сакавіка 2013 года, але прэм'еру адсунулі на адзін тыдзень, да 12 сакавіка. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся яшчэ пазней, 31 сакавіка. Разам з ім выйшаў эксклюзіўны абмежаваны тыраж індывідуальна пранумараванага CD-сінгла. Ён прадаваўся і сам па сабе, і разам з гастрольнымі таварамі.
Пасля выхаду «22» атрымала станоўчыя водгукі музычных крытыкаў, якія пахвалілі запамінальную мелодыю і поп-пастаноўку. Песня дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100, стаўшы шостай песняй з «Red», якая дасягнула топ-20 у ЗША. Кампазіцыя таксама трапіла ў дзясятку лепшых сінглаў у многіх краінах свету. Музычнае відэа было знята ў Малібу, штат Каліфорнія. Згодна з сюжэтам, Свіфт весяліцца на вечарыне са сваімі сябрамі. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэдлер.
Патаемнае пасланне — «Дыяна Эшлі Клэр Селена».
Чарты
Штотыднёвыя чарты Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя ARIA21 Ultratip Flanders3 Ultratip Wallonia28 Hot 100 Airplay97 Hot Pop Songs28 Canadian Hot 10020 Canada CHR/Top 4016 Canada AC Hot11 Rádio Top 100100 SNEP155 IRMA12 Media Forest3 Lebanese Top 2014 RIANZ23 Official Charts Company9 Singles Digitál Top 10036 Mediaguide4 UK Singles Chart9 Billboard Hot 10020 Billboard Adult Contemporary19 Billboard Adult Top 409 Billboard Mainstream Top 4012
Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя Canadian Hot 10078 UK Singles Chart76 Billboard Hot 10071 Billboard Adult Top 4048