Наомі Осака (; нар. , Осака, Японія) — японская тэнісістка. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2018, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе 2019), пераможца пяці турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; былая першая ракетка свету ў жаночым адзіночным разрадзе.

Осака з інтэрнацыянальнай сям’і: яе бацька Леанард Франсуа родам з Гаіці, а маці Тамакі — японка. У тэнісісткі ёсць старэйшая сястра Мары, якая таксама прафесійна займаецца тэнісам.

Любімае пакрыццё Наомі — хард; лепшы ўдар — форхэнд; дзіцячы кумір у спорце — Серэна Уільямс. Аддае перавагу агрэсіўнаму стылю гульні на корце. У 2014 годзе трэніравалася ў тэнісным інстытуце Гаральда Саламона.

З-за інтэрнацыянальнага паходжання Осака мае праблемы з дыскрымінацыяй у Японіі. Сама Наомі, якая жыла ў дзяцінстве ў Нью-Ёрку, лепш гаворыць на англійскай, чым на японскай, і на інтэрв’ю адказвае на англійскай мове.

Была прызнана часопісам Forbes самай высокааплатнай спартсменкай 2019 года са прыбыткам у 37 млн долараў ЗША.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Японіі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Першыя ракеткі свету (жанчыны)