Сяргей Аляксандравіч Сямашка (нар. , в. Коцькі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін — будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар інфармацыйных сістэм).

Працаваў дарожным майстрам, галоўным інжынерам дыстанцыі пуці, начальнікам пуцявой машыннай станцыі № 94 Прыбалтыйскай чыгункі, галоўным інжынерам пуцявой машыннай станцыі № 118 Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка дыстанцыі пуці па кадрах і быту Віцебскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання СЕМАШКО СЕРГЕЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ.

Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Чыгуначнікі СССР