Пётр Аляксеевіч Калугін (нар. , в. Кудзіна, Таропецкі раён, Калінінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 19 верасня 1941 года ў в. Кудзіна Таропецкага раёна Калінінскай вобласці РСФСР у сялянскай сям’і.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на Калінінскай чыгунцы. Служыў у радах Узброеных Сіл. У 1966 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У гэтым жа годзе, з дыпломам горнага інжынера-шахтабудаўніка, прыехаў працаваць у Салігорск. Працаваў майстрам рудніка другога Салігорскага калійнага камбіната, сакратаром парткама другога рудаўпраўлення камбіната «Беларуськалій», старшынёй прафкама вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», начальнікам рудніка другога рудаўпраўлення, дырэктарам чацвёртага рудаўпраўлення, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». З 1992 года па 2001 год — генеральны дырэктар ВА «Беларуськалій».

У 2002 годзе ў Санкт-Пецярбургскім горным інстытуце імя Г. В. Пляханава абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэхналагічнае забеспячэнне эфектыўнай адпрацоўкі саляных пластоў з цяжкакіравальнымі пародамі даху».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняКАЛУГИН ПЕТР АЛЕКСЕЕВИЧ.

Пасля заканчэння паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў пачаў працаваць у ААТ «Трэст Шахтаспецбуд», дзе ў цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Савета дырэктараў.

У 2023 годзе Беларускі расследавальніцкі цэнтр пра рахунак Калугіна ў швейцарскім банку , адкрыты з 2008 па 2014 гады. На швейцарскім рахунку Калугіна было 1,3 мільёны долараў ЗША, што ў 15 разоў перавысіла ягоны афіцыйны прыбытак з 2003 па 2009 гады.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1990), медаль «Ветэран працы», ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ордэн Рускай праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага ІІ ступеніПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання , ганаровы грамадзянін г. Салігорска (1998), медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2008).

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Салігорска