Бітва за Самару — ваенная аперацыя амерыканскіх і ўрадавых іракскіх сіл, мэтай якой было ўзяцце пад кантроль аднаго з цэнтраў паўстанцкай дзейнасці ў краіне ў горадзе Самара. Гэты эпізод Іракскай вайны стаў пачаткам у серыі ваенных аперацый па вызваленню гарадоў Эр-Рамадзі і Фалуджа ад сіл іракскага супраціву. Пасля трох дзён баёў у кастрычніку 2004 года пяцітысячная групоўка кааліцыйных войск цалкам авалодала горадам Самара.

Усё пачалося ў верасні, калі вяліся перамовы па перадачы кіравання горадам гарадскому савету. Аднак да канца месяца ў горад праніклі паўстанцы, (некаторыя звязаны з Аль-Каідай) і той перайшоў пад кантроль іракскіх партызан. Баевікі пад кіраўніцтвам Абу Мусаб аз-Заркаві сталі наводзіць у горадзе свае парадкі. Пачасціліся напады на амерыканскія і іракскія войскі ў ваколіцах горадаThe fight for Samarra: full-spectrum operations in modern warfare.// findarticles.com. Камандаванне ЗША вырашыла ўзяць пад кантроль горад для далейшага кідка на Фалуджу.

Да раніцы 1 кастрычніка 36-ы батальён урадавых камандас узяў пад кантроль Мячэць аль-Аскары, захапіўшы 25 баевікоў і выявіўшы схованкі са зброяй. Іншая частка іракскіх войскаў захапіла Вялікую мячэць у Самары — каштоўны гістарычны і культурны помнік.

У той жа дзень іракскія войскі ўзялі пад кантроль галоўны мост праз раку Тыгр. Агнявую падтрымку яны атрымалі ад танкаў М1 «Абрамс» і браневікоў M2 «Брэдлі», што былі накіраваны на захоп буйных урадавых і паліцэйскіх будынкаў. Пасля першага дня баёў у выніку цяжкіх вулічных сутыкненняў амерыканскія сілы і іракцы кантралявалі каля паловы горада. Баі працягваліся яшчэ два дні, перш чым увесь горад быў зачышчаны.

Каля 90 схованак са зброяй было выяўлена ў ходзе аперацыіThe fight for Samarra: full-spectrum operations in modern warfare.// findarticles.

Пасля захопу горада амерыканцы выдаткавалі дзясяткі мільёнаў на аднаўленне разбуранай інфраструктуры, умацаванне сіл мясцовай паліцыі, гарантаванне бяспекі. Тым не менш у лютым 2006 года адбыўся тэракт у мячэці Аль-Аскары.

Спасылкі U.S., Iraqi Troops Strike Samarra Insurgents Battle for Samarra Part 1 - YouTube Battle for Samarra Part 2 - YouTube Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Кастрычнік 2004 года Катэгорыя:Канфлікты 2004 года