Эдуард Уладзіслававіч Галубок (псеўданім Э. Горскі; 1906, Мінск — 1943) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец і крытык.

Біяграфія Сын драматург і рэжысёра Уладзіслава Галубка (1882—1937). Прымаў удзел у Тэатральнай трупе Галубка. Скончыў у 1930 годзе БДУ, у 1934 годзе аспірантуру пры АН БССР. У 1931—1933 гадах у Інстытуце літаратуры і мастацтва, у 1934—1941 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела этнаграфіі і фальклору ў Інстытуце гісторыі АН БССР. Пасля арышту бацькі ў 1937 г. застаўся без працы, але праз некаторы час вярнуўся ў інстытут. Падрыхтаваў да абароны дысертацыю па беларускай драматургіі. У 1939 г. знаходзіўся ў складзе навукова-даследчай экспедыцыі АН БССР, якая працавала ў радзівілаўскім замку ў Нясвіжы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, прапаў у 1943 годзе без вестакЭдуард ГАЛУБОК // Збор твораў выдаецца па заказу і на сродкі Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне» ў рамках праекта «Лёсы і памяць». Мінск, «Беларускі кнігазбор», 2005 — ISBN 985-504-014-7.

Навуковая дзейнасць Даследаваў беларускую літаратуру, найперш драматургію (артыкулы «Каштоўны ўклад у беларускую драматургію» і «Праблемы мастацкага росту беларускай драматургіі», 1934), беларускі фальклор.

Друкавацца пачаў у сярэдзіне 1920-х гг. Выступаў як літаратурны і тэатральны крытык. Яго артыкулы і рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Заклік», «Полымя», «Мастацтва і рэвалюцыя», «Крытыка-бібліяграфічны бюлетэнь», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Звязда» і інш.

З’яўляецца адным з аўтараў зборнікаў «Драматургія» (1934), «Пісьменнік і мова» (1934). У Беларускае дзяржаўнае выдавецтва былі здадзены рукапісы кніг «Шляхі развіцця БДТ-3» (напісана разам з бацькам) і «Мастацкае выхаванне ў сістэме нашай школы», якія зніклі бясследна. Склаў зборнікі «Дарэвалюцыйная і савецкая Беларусь у народнай творчасці» (1938), «Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі» (1939, з А. Калечыцам), «Жанчына ў беларускай народнай творчасці» (1940, з А. Калечыцам і Н. Багдановіч).

Творы Творчы шлях 3-га Беларускага дзяржаўнага тэатра // Мастацтва і рэвалюцыя. 1932. № 3—4; Пытанні стылю беларускай савецкай драматургіі // Пісьменнік і мова. Мн., 1934; Аб маладзёжнай драматургіі БССР // Драматургія. Мн., 1934.

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Зніклыя без вестак