Галіна Мікалаеўна Юргялевіч (нар. , в. Валяр’янава Мінскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, географ. Працоўную дзейнасць пачала механазборшчыкам Мінскага гадзіннікавага завода. Працавала старшым тэхнікам інстытута «БелНДІпалівапраект», старшай піянерважатай Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна, інжынерам інстытута «Сельгастэхпраект» у горадзе Мінску, настаўнікам Бараўлянскай сярэдняй школы Мінскага раёна і сярэдняй школы № 162 горада Мінска, інструктарам аддзела прапаганды Заводскага райкама КПБ горада Мінска, дырэктарам сярэдніх школ № 43 і № 162. Займала пасаду начальніка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўЮРГЕЛЕВИЧ ГАЛИНА НИКОЛАЕВНА.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў