Наталля Пятроўна Аўдзеева (нар. , Магілёў) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. Куляшова (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Беларускі ўніверсітэт культуры (культасветработнік, рэжысёр святаў), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне міжнародных адносін).

Працавала сакратаром камітэта камсамола Магілёўскага педагагічнага вучылішча, другім сакратаром Цэнтральнага райкама ЛКСМБ горада Магілёва, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага райкама КПБ горада Магілёва, загадчыкам аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама, мастацкім кіраўніком — дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра лялек, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры.

Была Дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшынёй савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўАВДЕЕВА НАТАЛЬЯ ПЕТРОВНА .

Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалямі Францыска Скарыны, Пушкіна (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РасііПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі