Выбух у Менскім беларускім тэатры — выбух, які адбыўся ў Менскім беларускім тэатры 22 чэрвеня 1943 года, у час нямецкай акупацыі, арганізаваны савецкімі партызанамі.

Падзеі 22 чэрвеня 1943 года 22 чэрвеня 1943 года, у другую гадавіну нападу Германіі на СССР, які немцы называлі «днём вызвалення», у Менскім беларускім тэатры адбылася цырымонія заснавання Саюза беларускай моладзі. Паводле гісторыка Юрыя Туронка міна, устаноўленая пад сцэнай, мусіла ўзарвацца ў той час, калі ў тэатры знаходзіўся гаўляйтар Вільгельм Кубэ з нагоды ўрачыстага абвяшчэння СБМ. Але выбух прагучаў пазней, у час спектакля паводле камедыі «Пан міністар» Ф. Аляхновіча, на якім гаўляйтар ужо не прысутнічаўМетады акупацыі ў Беларусі.

Аляксандр Станюта ўспамінаў: «У той дзень, 22 жніўня, праз два гады ад пачатку вайны, у тэатры, падчас сходу мінскай моладзі з маючым пасля адбыцца спектаклем, партызаны планавалі ўзарваць мінаю гаўляйтэра Беларусі Вільгельма Кубэ. Але ён чамусьці не прысутнічаў. Ацалелыя ж пасля выбуху згадвалі, што наогул бачылі там толькі аднаго нямецкага афіцэра — той сядзеў з жанчынаю на галёрцы. А ўнізе загінула нямала маладых людзей […] Акцыю, выходзіць, не змаглі прыпыніць — і застаецца толькі спадзявацца, што менавіта адно не змаглі…».

Паводле ўспамінаў артыста тэатра Мікалая Шчансновіча, на сцэне ў час выбуху быў артыст Барыс Уладамірскі. Яго выбуховай хваляй шпурнула праз усю сцэну, ён стукнуўся аб палатняную дэкарацыю, якая змякчыла ўдар, і ён застаўся цэлы. Дзень быў вельмі гарачы, таму артыст В. Окалаў з іншымі ўдзельнікамі спектакля ў чаканні свайго выхаду на сцэну стаялі ў расчыненых дзвярах, якія выходзілі ў сквер. Выбуховай хваляй іх выкінула вонкі. Назаўтра немцы абвясцілі, што дыверсію здзейснілі партызаны. Правялі следства, але нікога не арыштавалі.

Загінулі некалькі сяброў Саюза беларускай моладзі, сярод якіх Андрэй Братко, Яраслаў Кушаль, сын паэтэсы Наталлі Арсенневай і вайскоўца Францішка Кушаля, Кастусь Мокат, Тамара Насеннік, Марыя Негіна, Марыя Сабалеўская, Леанід Слаўнін і трое неапазнаных асобВіктар Корбут. Менск 23 чэрвеня 1941 — 23 ліпеня 1944 года. Паводле Туронка загінула 13 чалавек, некалькі дзесяткаў былі цяжка параненыя. Паводле тагачасных савецкіх крыніц было звыш 30 забітых і 100 параненыхВ непокорённом Минске. Документы и материалы о борьбе советских патриотов в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944), таксама паведамлялася, што забіта 70 і паранена 110 салдат і афіцэраў праціўнікаЛиквидация гауляйтера Вильгельма № 11-12 | 2008.

Наступныя падзеі З 23 чэрвеня тэатр афіцыйна закрылі на рамонт. Раніцай 25 чэрвеня адбыліся жалобныя набажэнствы ў царкве і касцёле, пасля чаго дамавіны з нябожчыкамі былі перанесеныя ў залу Акруговага камісарыята, дзе а 3-й гадзіне па поўдні адбылася цывільная жалобная ўрачыстасць. Пасля жалобнага маршу, сыгранага аркестрам, дамавіны ахвяраў былі вынесеныя з залі Акруговага камісарыята, каб адвезці іх на Вайсковыя могілкі. Каля будынка Камісарыята сабраўся натоўп, які затым рушыў галоўнай вуліцай могілкаўВайсковыя могілкі: «Тут маршалы нацыі сьпяць» .

Паводле ўспамінаў Аляксандра Станюты, усіх загінулых пахавалі ў брацкай магіле.

Паводле Мікалая Шчансновіча, рамонт праводзілі млява, «такімі тэмпамі, быццам ніхто не быў у гэтым зацікаўлены»Николай Сченснович. «Записки актера и партизана», Мн.: Беларусь, 1976. Пасля рамонту тэатр зноў адкрыўся 2 красавіка 1944 года.

Зноскі

Катэгорыя:Выбухі Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 22 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 1943 года Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Беларусі Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Беларусі Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)