На вёсцы — п’еса беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1916 годзе і надрукаваная ў «Беларускім жыцці» ў 1919 годзе.

Жанр гэтай п’еса аўтар вызначыў як «ідылічны абразок». У гэтым творы аўтар адным з першых у беларускай драматургіі паспрабаваў разабрацца, як уплывае горад на колішняга вяскоўца, як разбешчвае яго і маральна, і фізічна.

Сюжэт Твор выбудоўваецца на традыцыйным любоўным трохвугольніку. Сяковы пастух Стасюк кахае простую дзяўчыну Ганульку. Кахае без узаемнасці. Сам жа Стасюк падабаецца цыганцы Анэльцы. Ганулька едзе ў горад, становіцца пакаёўкай, а па вяртання заяўляе свайму паклонніку, што іхнія дарогі не могуць сыйсціся, бо яна цяпер стала іншай, не мужычкай, як раней, а паненкай, і сам Стасюк ужо ёй не пара. Пасля такіх словаў Стасюк быў хацеў скончыць жыццё самагубствам, але ў каханні яму прызналася Анэлька.

Ацэнкі Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускай літаратуры» крытыкаваў аўтара за няведанне псіхалогіі селяніна:

Як вядома, Аляхновіч — жыхар места; да дзесяцёх гадоў жыцця ён навет ніколі не бачыў вёскі. Ніколі доўга ў вёсцы ён не жыў; псіхологіі селяніна не ведае. Нядзіва, што сяляне ў яго п’есах гавораць такою самаю моваю, што і антокальскія мяшчане-рамеснікі ці беларускія інтэлігенты-адраджэнцы.

У. Ковель адзначае, што «з сцэнічага боку гэты твор быў напісаны добра, але ў ім яўна адчувалася дакучлівае маралізатарства, ідэалізацыя вясковага жыцця — асаблівасці і матывы, якія не атрымалі працягу і развіцця ў пазнейшай творчасці драматурга — тонка псіхалагічнай і інтэлектуальнай»Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 339. — 583 с..

Літаратура На вёсцы. Ідыльлічны абразок у 2-х актах // Беларускі тэатр: Сцэнічныя творы. Вільня: Бел. выд. т-ва, 1928. С. 35-42.

Катэгорыя:П’есы Францішка Аляхновіча Катэгорыя:Творы 1916 года