Міхась Клімчук ( , Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і акцёр тэатра лялек вышэйшай катэгорыі, працуе ў тэатры «Лялька»Тэатар «Лялька» пакажа ў новым сэзоне яшчэ адзін спэктакаль пра Марка Шагала. «Віцебская вясна», 15 верасня 2018.

Біяграфія Міхась Клімчук у 2009 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

З 2009 года акцёр Беларускага тэатра «Лялька». Выканаў каля 25 роляў.

Міхась Клімчук дэбютаваў, у 2015 годзе, ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка тэатральна-цыркавой фантазіі «Горад клоўна Піка» (Міхаіл Барценеў).

У 2016 годзе паспяхова завяршыў навучанне ў Расійскім дзяржаўным інстытуце сцэнічных мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр тэатра лялек».

Пастаноўкі 2015 — «Горад клоўна Піка» — тэатральна-цыркавая фантазія на 2 дзеі паводле твораў Міхаіла Барценеўа; 2017 — «Фенька» — неверагодная гісторыя на 2 дзеі паводле апавядання Леаніда ПанцялееўаФенька, неверагодная гісторыя на 2 дзеі «Культпросвет»; 2018 — «Казкі пра казку» — імправізацыя на 2 дзеі паводле твораў Ганны Сілівончык; 2018 — «Шагал. Вяртаньне ў Віцебск», паводле аўтабіяграфічнай кніжцы Марка Шагала «Маё жыцьцё»; 2019 — «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех» — містычная гісторыя на 2 дзеі паводле аповесці нямецкага пісьменніка Джэймса КрусаПрэм’ера ў „Ляльцы”: пра смех і душу, якую нельга прадаваць Камунікат.org;

Ролі «Прынцэса і свінапас» — Імператар «Скарб» — Маленькі Чорт / Мядзведзь / Павадыр «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў» — Мірак Гульнік «Ладдзя роспачы» — Выліваха «Дэкамерон» — Гвіда «Нататкі вар'ята» — Дырэктар дэпартамента / галоўны канцлер / Філатка «Чароўная зброя Кэндзо" «Спакуса» — Андрэй Васільевіч Коўрын «Тук-тук! Хто там?» — Мядзведзь / Музыка «Ямелева шчасце» — Генерал / Мядзведзь «Церам-церамок» — Мядзведзь

Прэміі і ўзнагароды 2014 — узнагароджаны Граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. 2015 — адзначаны як лепшы акцёр за выкананне ролі Коўрына ў спектаклі «Чорны манах» паводле аповесці А. Чэхава на VII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Белгародская забава» ў г.Белгарад (Расія) Лаўрэаты VII Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «Белгародская Забава», 2015 г.. 2016 — адзначаны Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі Міхась Клімчук Беларускі тэатр «Лялька» Беларускі тэатр «Лялька». Бібліяграфічны паказальнік. Міхась Клімчук

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў Катэгорыя:Лялечнікі Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі