Віктар Пятровіч Анікеенка (нар. , Старыя Дарогі Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізік), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст). Працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела, першым сакратаром Вілейскага райкама ЛКСМБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела Вілейскага райкама і гаркама КПБ, сакратаром парткама Ільянскага саўгаса-тэхнікума Вілейскага раёна Мінскай вобласці, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Вілейскага гаркама КПБ. Займаў пасады сакратара Вілейскага гаркама КПБ, намесніка старшыні Вілейскага раённага Савета народных дэпутатаў, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Вілейскі камбікормавы завод».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняОНИКЕЕНКО ВИКТОР ПЕТРОВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вілейскага раённага Савета дэпутатаў