Юлій Анатолевіч Шаравера (, Дрэздэн, ГДР — , Мінск, Беларусь) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў, з 1987 года — начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1995 года віцэ-прэзідэнт «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Памёр у Мінску 14 сакавіка 2000 года.

Творчасць Асноўныя працы: інжынерны корпус завода «Прамсувязь» па вул. Дамашэўскай (1977), перадпраектныя прапрацоўкі вытворча-лабараторнага корпуса завода эндакрынных прэпаратаў (1976—1977), рэканструкцыя і пашырэнне станкабудаўнічага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1978) у Мінску, праект «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны» (1995).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя