Іван Мікалаевіч Мычко (нар. , Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (двойчы, юрыст, выкладчык гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (юрыст міжнароднага права). Працаваў наладчыкам Мінскага завода шасцерняў, электрамантажнікам у «ВілюйГЭСбудзе», старшым майстрам дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка Ленінскага раёна горада Мінска, старшым інспектарам упраўлення ўліку і размеркавання жылой плошчы Мінскага гарвыканкама, загадчыкам аддзела Партызанскага райвыканкама горада Мінска, інструктарам Беларускага савета прафесійных саюзаў, кансультантам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, намеснікам начальніка ўпраўлення па эканамічнай рэформе Мінскага гарвыканкама, загадчыкам юрыдычнага аддзела Мінскага гарвыканкама, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўМЫЧКО ИВАН НИКОЛАЕВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэтаПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання