Марыя Мікалаеўна Худая (нар. , Сякерычы Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Старшыня Беларускага аддзялення грамадскага аб’яднання «Міжнародны жаночы саюз „Адзінства“». Намеснік старшыні праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

Біяграфія Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (бухгалтар-эканаміст), Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (выкладчык сельгастэхнікума), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг).

Працавала галоўным бухгалтарам, галоўным эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Ленінскі шлях», старшынёй калгаса «1 Мая» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна, старшынёй Нясвіжскага райвыканкама, першым сакратаром Нясвіжскага райкама КПБ, старшынёй Мінскага абласнога камітэта па экалогіі.

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР восьмага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняХУДАЯ МАРИЯ НИКОЛАЕВНА .

Узнагароды Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», сямю медалямі, ганаровымі граматаміПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі